Алег Генрыхавіч Хораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Генрыхавіч Хораў
Дата нараджэння 22 лістапада 1960(1960-11-22) (63 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Алег Генрыхавіч Хораў (нар. 22 лістапада 1960, г. Гродна) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), прафесар (2005). Член Міжнароднага таварыства аўдыёлагаў, Беларускага таварыства отарыналарынголагаў. Кіраўнік (з 1998) навуковай школы «Аталогія».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1983).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1985, педыятрычны факультэт, кафедра отарыналарынгалогіі, прафесар, з 1999 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: хірургічная паталогія сярэдняга вуха; аудыялогія; ЛОР-анкалогія; танзілярная праблема.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лечение деструктивных форм гнойных средних отитов : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.04 : защищена 14.11.2001 : утверждена 10.04.2002 / Хоров Олег Генрихович. ― Гродно, 2001.
  • Хораў Алег Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 466.
  • Хоров Олег Генрихович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 440.
  • Хоров Олег Генрихович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 341.
  • Хоров Олег Генрихович // Научные школы Гродненского государственного медицинского университета : монография / [Н. И. Батвинков и др.]. — Гродно, 2013. — С. 168—170.
  • Хоров Олег Генрихович : биобиблиографический указатель (к 50-летию со дня рождения). — Гродно, 2010.