Алег Георгіевіч Давыдзенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Георгіевіч Давыдзенка
Дата нараджэння 4 сакавіка 1951(1951-03-04) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера генетыка, клетачная біялогія[d], біятэхналогія, селекцыя раслін[d] і малекулярная біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 4 сакавіка 1951, г. Кастрама, Расія) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў біялагічны факультэт БДУ (1973).

У 1973—1989 гадах старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1995 гадах загадчык кафедры генетыкі і біятэхналогіі біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 2000—2003 гадах намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі[1][2].

У лістападзе 2022 года Алег Давыдзенка і яго жонка Наталля Акцябрская былі затрыманыя за удзел ў пратэстах 2020 года. У снежні таго ж года іх асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі кожнага; Алега Давыдзенку таксама звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі[3][4].

У снежні 2022 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» ды іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Давыдзенку і Акцябрскую палітычнымі зняволенымі[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот.

Правёў буйнамаштабныя даследаванні генома карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа. Ягоная выснова — беларусы генетычна не славянамоўныя балты, а славяне, у генетычных адносінах — беларусы гэта адна з самых маналітных папуляцыяў у Еўропе[6].

Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 19 сартоў раслін.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нехромосомные мутации. Мн., 1984.
  • Нехромосомная наследственность. Мн. 2001.
  • Миры геномов органелл. Мн., 2003 (совм. с Н. Г. Даниленко).
  • Соя для умеренного климата. Мн., 2004 (в соавт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]