Геном

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Геном — адзінарны (гаплоідны) храмасомны набор з лакалізаванымі ў ім генамі; асноўная і генетычная і фізіялагічная сістэма дадзенага віду арганізмаў. У адрозненні ад генатыпа геном уяўляе сабой характарыстыку віда, а не асобнага арганізма. Тэрмін прапанаваны ў 1920 годзе нямецкім біёлагам Ганс Вінклерам.

Пад геномам прынята разумець сукупнасць генаў, засяроджаных у храмасомах без уліку спадчынных дэтэрмінант, звязаных са структурамі цытаплазмы. У гаметах дыплоідных арганізмаў, а таксама ў клетках гаплоідных арганізмаў змяшчаецца адзін геном; у саматычных клетках дыплоідных арганізмаў - два геномы. З павелічэннем ступені плоіднасці клетак расце колькасць геномаў.

Пры апладненні адбываецца аб'яднанне геномаў бацькавых і матчыных гамет. Як правіла, геномы, атрыманыя ад бацькоўскай і мацярынскай гамет, гамалагічныя. Гамалогія паміж усімі ці некалькімі геномамі адсутнічае толькі ў аддаленых гібрыдаў.

Пад абсалютнай гамалогіяй двух гамет разумеюць супадзенне лінейнага размяшчэння генаў у кожнай храмасоме. Наяўнасць такога супадзення забяспечвае магчымасць нармальнай кан'югацыі храмасом меёзе.

Змены колькасці храмасом (напрыклад, поліплаідызацыя, павелічэнне колькасці або выпадзенне асобных храмасом) завуць геномнымі мутацыямі. Арганізм, у якога некалькі разоў паўтараецца адзін і той жа геном, называецца аўтапаліплоідам. Арганізм, у якім аб'яднаны розныя геномы, называецца алапаліплоідам.

Для вызначэння колькасці і падабенства геномаў у розных відаў выкарыстоўваюць геномны аналіз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ernst Peter Fischer: Das Genom. Fischer-Taschenbuch-Verlag, Frankfurt am Main 2002,2004, ISBN 3-596-15362-X.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]