Алесь Плотка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Плотка
Дата нараджэння 28 лістапада
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Гады актыўнасці 2000 — цяперашні час
Інструменты вакал
Жанр рок метал рэп
Псеўданімы Baisan, JL Pixel
Калектыў JazzLatex, TerraKod, Туфли Гну, Baisan & Buben,Buben Naruszewicz Baisan
Супрацоўніцтва Vopli VidopliassovaGods TowerNakaBigiIvoryGod
Узнагароды
facebook.com/baisan2000

Алесь Baisan Плотка (28 лістапада, год невядомы, г. Гомель) — беларускі музыка і літаратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу — «зямляк»). Хварэў на сухоты.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Франтмэн гурту Sož і голас праекта Baisan&Yasinski.

Выхадзец з гомельскага андэрграўнду, у 2005-2015 вакаліст JazzLatex і Samadhi Boom (Гомель), TerraKod (Берасце), і супергурта «Туфли Гну» (разам з рэперам Сярогам, праект даў адзін жывы выступ у 2015-ым і быў замарожаны).

Альбомы:

Baisan & Bedzvin — Bloodlands (single, 2023)

Sož — Apošnija Tancory (EP, 2022)

Baisan & Yasinski — Baranavičy Centraĺnyja (LP, 2021)

Baisan & Frantisz — Śmierć Biełaruskaja (LP, 2021)

TerraKod Paspality (LP, 2015)

JazzLatex community — The best of 2006—2008 (LP, 2008)

Кліпы:

Sož — Apošnija Tancory (2023)

Sož — Stotis (2022)

Sož — Malako (2020)

Baisan & Buben — F5 (2014)

Пяснярства:

Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Vopli Vidopliassova (беларуская версія культавай песні «Танці»[1]), NakaПирятин, Yellow Brick Road, Gods Tower [2], Sciana, Батьківський комітет, Юлка Каціч, «Сразу Май», Піліп Беспамылковы, Kawa, Atesta, Bigi, IvoryGod, Evthanasia.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат літаратурных прэмій. Вершы і пераклады друкаваліся ў выданнях «Дзеяслоў», «Большой», «Новы час», «Гутарка», «Лікнеп», «Маладосць».[3]

Кнігі:

«Байсан» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2015 г.) — зборнік паэзіі. [4]

«Лотас на асфальце» (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2020 г.) — зборнік паэзіі.[5] Архівавана 29 лістапада 2020.

Bloodlands 20/22: Belarus/Ukraine (выд. «Скарына», Лондан, 2023 г.)— арт-бук фота і вершаў у суаўтарстве з фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам.

Пераклады:

«Прыгоды павіяна Томаса» Архівавана 26 кастрычніка 2021. (выд. «Люта Справа», Кіеў, 2017 г.) — раман Івана Сэмесюка, пераклад на беларускую.

«Папяросы» Архівавана 24 лютага 2021. (выд. «Галіяфы», Мінск, 2020 г.) — вершы Юрко Іздрыка, пераклад на беларускую (першая версія выйшла як альбом, запісаны разам з Леанідам Нарушэвічам і Ўладам Бубенам).[6] Архівавана 1 студзеня 2018.

«Свінні» (выд. «Янушкевіч», Варшава, 2023) — пераклад з расейскай раману Аляксандра Чарнухі.

Пераклаў з украінскай нізкі вершаў Анжэлы Багачэнка [7] Архівавана 2 студзеня 2020. і Вано Кругера [8], Алега Коцарава [9].

Лічбавая паэзія: супраца з Бубенам і Нарушэвічам[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы:

Tancy z Bubnam — B 52 (Улад Бубен і беларускія паэты) (2012)

Baisan & Buben — Iamb’n’Bass (2013)

Baisan & Buben — Skweee Belarus (2014)

Buben Naruszewicz Baisan — Bulbahuana (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — Enighet Ensamhet (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017)

Buben Naruszewicz Baisan — 1937 (на вершы паэтаў «расстралянага адраджэння») (2018)

Buben Naruszewicz Baisan — Z nažom na sonca (на вершы Тодара Кляшторнага) (2018)

Відэа-канцэрты:

Buben Naruszewicz Baisan — Papiarosy LIVE at Azgur (на вершы Юрко Іздрыка) (2017) [10]

Naruszewicz & Baisan — Вершы Анжэлы Багачэнка (2018)

Buben Naruszewicz Baisan — Паэма Міхася Чарота «Карчма» (Live in Rakau) (2018)

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Арганізатар чытання і онлайн-трансляцыі перакладу «Анегіна» на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў. 29 кастрычніка 2017-га году глава твору была прачытаная ў прамым эфіры, як у прэм’ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на увесь Мінск праз рэпрадуктары[1]. Дэкламавала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Праграма «1937» на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме «Тэрыторыя гуку» на Першым канале. Пад акампанемент Леаніда Нарушэвіча[2] і Ўлада Бубена дэкламуюцца вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі. Там жа быў запісаны альбом «З нажом на Сонца» паводле паэмы «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага. «Мы цешымся, што афіцыйная прэзентацыя адбылася на цэнтральным радыёканале, бо менавіта там мусяць гучаць нацыянальныя героі. Сёння мы імкнемся вярнуць паэзію 30-х у сучасны кантэкст, калі ўжо не кожны счытае сэнс вокладкі з фарамі машыны пад домам»[3].

Адзін са стваральнікаў брэнду грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!»[4].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. [12]
  2. [13]
  3. [14]
  4. [15]