Альтэрглабалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэсце адкрыцця Сусветнага сацыяльнага форума 2002 года, праведзенае ўдзельнікамі руху.

Альтэрглабалізм (таксама вядомы як альтэрнатыўная глабалізацыя, або анты-мандыялізм — глабальныя рухі за справядлівасць) — грамадскі рух, які з'явіўся ў XX стагоддзі і ставіць сваёй мэтай альтэрнатыўныя шляхі глабалізацыі. Альтэрглабалісты адпрэчваюць еўрапейска-амерыканскую ліберальную мадэль глабалізацыі, мяркуючы, што яна часта працуе на шкоду, ці не ў поўнай меры спрыяе развіццю чалавечых каштоўнасцей, такіх як ахова навакольнага асяроддзя, сацыяльная справядлівасць, ахова працы, абарона культур карэнных народаў і правоў чалавека, і спрабуюць знайсці іншыя шляхі развіцця працэсу. Альтэрглабалісты згодны, што працэс аб'яднання свету аб'ектыўны. Але яны адпрэчваюць глабальную ўладу капіталу, калі транснацыянальныя карпарацыі ператвараюцца ў сілу, параўнальную з сілай дзяржавы[1].

Назва альтэрглабалізм, магчыма, была ўзята з папулярнага лозунгу руху: "Іншы свет магчымы", які пайшоў з Сусветнага сацыяльнага форума.[2] Многія альтэрглабалісты, у адрозненне ад антыглабалістаў, імкнуцца пазбягаць «роспуску мясцовай эканомікі і катастрафічных гуманітарных наступстваў». Большасць членаў гэтага руху пазбягаюць «антыглабалісцкага» ярлыка, як зневажальнага і няправільнага, таму што яны актыўна падтрымліваюць дзейнасць чалавецтва ў глабальным маштабе і не выступаюць супраць эканамічнай глабалізацыі.

Замест гэтага яны бачаць свой рух як альтэрнатыву таму, што яны называюць неаліберальнай глабалізацыяй, у якой міжнародныя інстытуты (Сусветная гандлёвая арганізацыя, Сусветны банк, Міжнародны валютны фонд і г.д.) і буйныя карпарацыі працуюць на ўзбагачэнне развітых краін свету, практычна не зважаючы на згубныя наступствы сваіх дзеянняў на людзей і навакольнае асяроддзе ў меней развітых краінах, краінах, урады якіх часта занадта слабыя ці занадта карумпаваныя, каб неяк супрацьстаяць ці рэгуляваць іх дзейнасць. Гэты рух не варта блытаць з пралетарскім інтэрнацыяналізмам, высунутым камуністамі, таму што альтэрглабалісты не абавязкова з'яўляюцца праціўнікамі свабоднага рынку, выступаючы супраць пэўных відаў рыначнай дзейнасці, якія часта прыводзяць да парушэнняў правоў чалавека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бузгалин А. В. 2008. Альтерглобализм: в поисках позитивной альтернативы новой империи. Век глобализации. Выпуск №1/2008 с. 120–127. [1]
  2. Hinkelammert, Franz Josef (2004). Property for People, Not for Profit: Alternatives to the Global Tyranny of Capital. Progressio. pp. vii. ISBN 1-84277-479-4. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |origmonth=, |month=, |chapterurl=, і |origdate= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]