Камунізм
Камуні́зм (ад лацінскага commūnis — агульны), грамадска-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадскай уласнасці на галоўныя сродкі вытворчасці.
З пункту гледжання тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэнне здольнае пераадолець узаемную адасобленасць працы і зрабіць магчымым свабоднае самаздзяйсненне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці. Канчатковай мэтаю камунізму з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця кожнага індывіда і ўсяго грамадства. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.
Змест |
[правіць] Гістарычнае развіццё камунізму, віды камунізму
[правіць] Прымітыўны камунізм
Паводле Энгельса, самыя старажытныя чалавечыя супольнасці, якія існавалі да ўзнікнення класаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, развіты камунізм можа з'явіцца толькі пасля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадскія фармацыі, уключаючы рабаўладальніцкі лад, феадалізм, капіталізм і сацыялізм.
[правіць] Утапічны камунізм
Класічнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць праца Томаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца феадалізму. Да 1700 году афармляюцца новыя, болей развітыя версіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыямі Сен-Сімона, Фур'е ды Оўэна.
[правіць] Ваенны камунізм
Назва эканамічнай палітыкі ў 1918-1920 г., пад час Грамадзянскай вайны, на тэрыторыі кантраляванай бальшавікамі. Складаўся з шэрагу надзвычайных мер: нацыяналізацыі прамысловай вытворчасці, жорсткай цэнтралізацыі кіравання эканомікай, забароны прыватнага гандлю харчовымі і найбольш дыфіцытнымі таварамі (асабліва хлебам), карткавай сістэмы размеркавання тавараў, частковай адмены грошаў, харчразверсткі і г.д. Увядзенне палітыкі ваеннага камунізму часткова тлумачыцца цяжкасцямі, якія перажываў бальшавіцкі рэжым у Грамадзянскую вайну і пад час іншаземнай інтэрвенцыяй, але вялікі ўплыў мелі і ідэялагічныя перакананні кіраўніцтва бальшавікоў. Пад час існавання Літбела (зіма-лета 1919 г.) палітыка ваеннага камунізму суправаджалася асабліва жорсткімі формамі ў сельскай гаспадаркі. Улады адмаўляліся размяркоўваць памешчыцкія землі паміж сялянамі, спадзеючыся, што створаныя на іх камуны і арцелі паступова выціскнуць прыватную сялянскую гаспадарку. Усё гэта выклікала масавую незадаволенасць сярод сялян і часткі гарадскога насельніцтва.[1]
[правіць] Таталітарны камунізм
Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш дакладна — сацыялізму), якія былі ажыццёўленыя ў XX стагоддзі. Гэты від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і стратай працоўным класам магчымасці кантролю над уладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сцвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў краінах, якія развіваюцца, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз з сялянствам і дзе буржуазія мае пакуль адносна слабы ўплыў.
[правіць] Поўны камунізм
З пункту гледжання марксізму — апошняя стадыя ў развіцці чалавечага грамадства, пры якой рэалізуецца асноўны лозунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасцях, кожнаму па патрэбам». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводле Маркса з'яўляецца дастаткова працяглае існаванне сусветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да знікнення класаў ды адмірання ўрадавай улады.
[правіць] Еўракамунізм
Умоўная назва палітыкі камуністычных партый Заходняй Еўропы, якія крытыкавалі недахоп палітычных свабод і самаізаляванасць партыі ды ўладаў у тых краінах, якія прынялі савецкую мадэль сацыялізму. Расійскіх паслядоўнікаў еўракамунізму (або неаўтарытарнага камунізму) часта называюць трацкістамі, нягледзячы ані на аўтарытарызм самога Троцкага, ані на адсутнасць у ідэалогіі неаўтарытарных камуністаў нават схільнасці да трацкісцкага марксізму.
[правіць] Гл. таксама
- Анарха-камунізм
- Антыкамунізм
- Неакамунізм
- Нанаграмадства
- Камуністычная партыя
- «Маніфест камуністычнай партыі»
- Маральны кодэкс будаўніка камунізму
- Першабытны камунізм
- Поўны камунізм
- Нацыянал-камунізм
- Сацыялізм
- Сталінізм
- Трацкізм
- Утапізм
- Левы камунізм
- Тэрмін «камуністычныя злачынствы» ў заканадаўстве Польшчы
- Помнік ахвярам камунізму
- Чорная кніга камунізму
- Рэзалюцыя Савета Еўропы 1481
- Посткапіталізм
Зноскі
- ↑ Кізіма С.А.,...
[правіць] Літаратура
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с..
[правіць] Спасылкі
- Музей камунізму(англ.)
| Эканоміка | |
|---|---|
| Эканамічныя сістэмы | |
| Эканамічныя тэорыі | |
| Галіновыя паняцці | |
| Паняцці і мадэлі | |
