Аляксандраўская лютэранская царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Аляксандраўская лютэранская царква
59°22′14″ пн. ш. 28°12′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Месцазнаходжанне
Канфесія хрысціянства
Архітэктурны стыль неараманскі стыль
Дата заснавання 1884
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандраўская лютэранская царква (Царква памяці Імператара Аляксандра II) у Нарве — царква, прысвечаная расійскаму імператару Аляксандру II. Пабудавана ў Нарве ў 1881—1884 гадах, у неараманскім стылі. Да вайны з’яўлялася самым вялікім царкоўным будынкам у Эстоніі. Аўтарам праекта храма быў акадэмік Ота фон Гіпіус з Санкт-Пецярбурга.

Царква была разлічана на 2500 вернікаў, але магла змясціць да 5000 чалавек. Цэнтральная частка царквы ўяўляе сабой васьміграннік. Да галоўнага памяшкання прымыкаюць падоўжны будынак і васьмігранная вежа вышынёй 61 м. Высокая вежа перад Другой сусветнай вайной стала адным з сімвалаў горада.

У лістападзе-студзені 1919 года ў ёй знаходзіўся ўрад Эстляндскай Працоўнай Камуны. Царква пацярпела падчас ваенных дзеянняў у 1944 годзе, быў разбураны яе шпіль. У 1956 годзе пры вяртанні з ссылкі пастара Эльмара Куля пачалося аднаўленне храма, але ў 1962 годзе храм забралі ў парафіі і ператварылі яго ў склад. Узамен прыходу далі будынак былой дызельнай электрастанцыі па вуліцы Анвельта (цяпер Крэнхольмі, 22). Гэты будынак прыхаджане прыстасавалі для правядзення набажэнстваў.

Першае богаслужэнне пасля 32-гадовага перапынку адбылося ў ліпені 1994 года (прыход уваходзіць у ЭЕЛЦ).