Неараманскі стыль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Неараманскі стыль — плынь у архітэктуры канца XIX – пачатку XX стст., заснаваная на ідэі адраджэння раманскай архітэктуры XI-XII стст.

Будынкам у гэтым стылі ўласцівы круглыя аркі, паўцыркулярныя аркі на вокнах і гарызантальныя мураваныя шэрагі. У адрозненні ад гістарычнага раманскага стылю, неараманскія архітэктурныя помнікі схіляюцца да спрашчэння дэкаратыўны элементаў, у прыватнасці, арак і вокнаў. Напрыканцы XIX - пачатку XX стст. у Злучаных Штатах у гэтым стылі будаваліся шматлікія ўніверсітэцкія інтэрнаты. Найбольш вядомыя прыклады можна знайсці ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе і ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Неараманскі стыль шырока выкарыстоўваўся пры будаўніцтве цэркваў, і, зрэдку, сінагог.

Рысы неараманізму на будынку Нью-Ёркскага Капітолія

Найвыбітнейшым амерыканскім архітэктарам, які працаваў у неараманскім стылі быў Генры Гобсан Рычардсан. Яго дзейнасць дала пачатак асаблівай неараманскай плыні ў Амерыцы, якую ў яго гонар назвалі «неараманскім стылем Рычардсана» («Richardsonian Romanesque»).

Ранняй разнавіднасцю неараманскага стылю 1830-х гг. з'яўляўся шырока распаўсюджаны ў Германіі «стыль круглых арак» («Rundbogenstil»).

На працягу XIX ст., архітэктурныя формы ў якіх будаваліся англіканскія цэрквы залежылі ад веравызнання пэўных рэлігійных сходаў. Тады, калі высокія англіканскія цэрквы, пад уплывам Оксфардскага руху, будаваліся ў неагатычным стылі, то тагачасныя нізкія і шырокія цэрквы звычайна будаваліся ў неараманскім стылі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]