Аляксандра Васілеўна Нікалаева
Аляксандра Васілеўна Нікалаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лістапада 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1997 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандра Васілеўна Нікалаева (4 лістапада 1906, Санкт-Пецярбург — 16 студзеня 1997) — беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка БССР (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1925 годзе скончыла Школу рускага балета пад кіраўніцтвам А. Л. Валынскага ў Санкт-Пецярбургу.[1]
У 1929 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог М. Ф. Раманава ).
У 1934—1960 гадах — вядучая балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў складзе франтавых канцэртных брыгад разам з Дорай Кроз, Верай Мальковай, Ісідарам Балоціным, Ларысай Александроўскай, піяністам Сямёнам Талкачовым, артыстамі балета Юліяй Хіраска, Сямёнам Дрэчынам і Тамарай Узунавай.[2] У 1945 годзе ў складзе беларускай канцэртнай брыгады выступала ў Германіі.
У 1949—1961 гадах — адначасова мастацкі кіраўнік, у 1961—1979 гадах — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Сярод вучняў В. Дудкевіч.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Яе мастацтва вылучалася яркім тэмпераментам, псіхалагічнай праўдзівасцю, высокай тэхнікай танца. Першая ўвасобіла вобразы беларускіх жанчын: Зоські («Салавей» М. Крошнера) і Надзейкі («Князь-возера» В. Залатарова, Дзяржаўная прэмія СССР 1950), надзяліўшы іх нацыянальнай адметнасцю, вялікай унутранай сілай і абаяльнасцю.
Сярод іншых лепшых партый вылучаюцца Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні), Гітана («Іспанкае капрычыо» на музыку М. Рымскага-Корсакава). З поспехам выконвала характарныя танцы ў операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Іван Сусанін» М. Глінкі, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Аіда» Дж. Вердзі, «Фауст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі і інш.
У 1964—1988 гадах кіравала Мінскай народнай студыяй класічнага танца «Арабеск».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (25.02.1955)
- Ордэн «Знак Пашаны» (20.06.1940)[3]
- Народная артыстка Беларускай ССР (1944)
- Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за выкананне партыі Надзейкі ў балеце «Князь-возера» В. А. Залатарова.
Зноскі
- ↑ Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Усе чакалі, калі ўсталюецца цішыня… Успаміны Веры Кроз (КіМ, № 19 (939) 08.05.2010 — 14.05.2010 г.)
- ↑ О награждении участников декады белорусского искусства . Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чурко Ю. М. Нікалаева Аляксандра Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 332. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Аляксандра Васілеўна Нікалаева // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Нікалаева Аляксандра Васілеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя