Арлекінада (балет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мільёны Арлекіна,
Арлекінада
фр.: Les Millions d'Arlequin
Harlequinade
Афіша/постар/сцэна
Франтыспіс арыгінальнай фартэпіяннай апрацоўкі партытуры Р. Дрыга, выпушчанай выдаўцом Цымерманам (1901)
Жанр камічны балет
Заснаваны на эпізодах з камедыі дэль артэ
Аўтар лібрэта М. Петыпа
Кампазітар Р. Дрыга
Харэограф Марыус Петыпа
Краіна Расійская імперыя
Год 1900

«Арлекінада», або «Мільёны Арлекіна» (фр.: Les Millions d'Arlequin, Harlequinade, руск.: Миллионы Арлекина) — камічны балет у 2 актах Р. Дрыга. Лібрэта і харэаграфія М. Петыпа. Упершыню быў паказаны ў Эрмітажы Імператарскім балетам у Санкт-Пецярбургу 23 лютага (10 лютага па ст. ст.) 1900 года. Другая прэм’ера балета з такім жа акцёрскім складам адбылася ў Імператарскім Марыінскім тэатры 26 лютага (13 лютага па ст. ст.) 1900 года.

На беларускай сцэне[правіць | правіць зыходнік]

На сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі пастаўлены ў 1945 годзе (дырыжор Т. Каламійцава, балетмайстар В. Вайнонен, мастак В. Хадасевіч, аркестравая рэдакцыя В. Конге, асобныя ўстаўныя нумары Л. Історыка; выканаўцы галоўных партый: Каламбіна — З. Васільева, Арлекін — С. Паўлаў, П’ерэта — Б. Карпілава-Розенблат, П’еро — А. Сысоеў) і ў 1981 — балет у 1 дзеі, частка 3-актовага балетнага вечара «У гонар Марыуса Петыпа» (дырыжор Т. Каламійцава, харэаграфія М. Петыпа ва ўзнаўленні П. Гусева, мастак Т. Бруні; Каламбіна — Н. Філіпава, Арлекін — С. Пясцехін, П’ерэта — Л. Цярэнцьева, П’еро — А. Рымашэўскі).

У пастаноўцы 1945 года, першай пасляваеннай рабоце балетнай трупы, Вайнонен здолеў знайсці агульную лексіку спектакля, своеасаблівы сплаў харэаграфічнай мовы, дзе элементы розных танцавальных стыляў арганічна зліваліся, дапаўнялі і ўзбагачалі адзін аднаго, у выніку чаго атрымаўся лёгкі для ўспрыняцця, вытанчаны, сугучны музыцы камедыйны спектакль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]