Аляксандра Міхайлаўна Шарова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Міхайлаўна Шарова
Дата нараджэння 19 жніўня 1936(1936-08-19)
Месца нараджэння Калінаўка (Краснапольскі раён)
Дата смерці жнівень 1995
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера металазнаўства
Месца працы Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Кіеўскі політэхнічны інстытут
Узнагароды

Аляксандра Міхайлаўна Шаро́ва (19 жніўня 1936—жнівень 1995)[1] — вучоны ў галіне металазнаўства, доктар тэхнічных навук, прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Калінаўка (зараз у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1958 годзе скончыла Кіеўскі політэхнічны інстытут. З 1965 года працавала ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (у 1995 годзе — загадчык кафедрай абсталявання і тэхналогіі зварачнай вытворчасці[2]).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Шаровай належаць працы па фізіцы і тэхналогіі магнітаграфічнага метада кантролю зварных злучэнняў металаў.

Сярод апублікаванага:

  • Контроль качества сварки металлографическим методом. — Мінск, 1979.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Государственное учреждение «Национальная библиотека Беларуси» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]