Зварка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Зва́ркатэхналагічны працэс атрымання нераздымнага злучэння цвёрдых матэрыялаў з расплаўленнем краёў злучальных частак або іх мясцовай пластычнай дэфармацыяй. Метадам зваркі злучаюць дэталі з металаў, шкла, пластмас, керамікі і інш.

Гісторыя[1][правіць | правіць зыходнік]

Прасцейшыя прыёмы зваркі былі вядомы ў 8—7-м тысячагоддзі да н.э. Зваркай часцей за ўсё злучаліся вырабы з медзі, бронзы, свінцу, волава і іншых металаў і сплаваў. Злучальныя дэталі награвалі і месца злучэння залівалі загадзя падрыхтаваным расплаўленым металам (так званая, ліцейная зварка).
Вырабы з жалеза і яго сплаваў атрымлівалі нагрэвам дэталей у кавальскіх горнах да «зварачнага жару» і потым злучалі іх коўкай (кавальская зварка).
У 1882 годзе М. М. Бенардос(руск.) бел. і ў 1890 годзе М. Г. Славянаў прапанавалі выкарыстаць у мэтах зваркі электрычную дугу.
У пачатку 20 ст. былі зроблены першыя спробы зваркі і рэзкі сумессю гаручых газаў з кіслародам. У 1903 годзе французскі інжынер Э. Фушэ атрымаў у Германіі патэнт на ацэтылен-кіслародную гарэлку.

У 2-й палове 20 ст. у тэхналагічным працэсе зваркі сталі выкарыстоўвацца іншыя віды энергііплазму, электронныя, фатонныя і лазерныя прамяні, выбух, ультрагук і інш.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Па фізічных прыкметах выдзяляюцца класы зваркі[1]:

  • тэрмічная зварка,
  • тэрмамеханічная зварка,
  • механічная зварка.

Тэрмічная зварка[правіць | правіць зыходнік]

Схема дугавой зваркі. 1 — дэталь, 2 — зварное шво, 3 — электрычная дуга, 4 — зварачны электрод

Тэрмічная зварка выконваецца плаўленнем з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Падзяляецца на наступныя віды:

  • электрадугавая (дугавая),
  • электрашлакавая,
  • электронна-прамянёвая,
  • плазменна-прамянёвая,
  • іонна-прамянёвая,
  • зварка тлеючым разрадам,
  • светлавая,
  • індукцыйная,
  • газавая,
  • тэрмітная,
  • ліцейная.

Тэрмамеханічная зварка[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмічная зварка выконваецца плаўленнем з выкарыстаннем цеплавой энергіі і ціску. Падзяляецца на наступныя віды:

  • кантактная,
  • дыфузійная,
  • індукцыйнапрэсавая,
  • газапрэсавая,
  • тэрмакапрэсійная,
  • дугапрэсавая,
  • шлакапрэсавая,
  • тэрмітнапрэсавая,
  • пячная.

Механічная зварка[правіць | правіць зыходнік]

Механічная зварка выконваецца з выкарыстаннем механічнай энергіі і ціску і падзяляецца на наступныя віды:.

  • халодная зварка,
  • зварка выбухам,
  • ультрагукавая,
  • зварка трэннем,
  • магнітна-імпульсная зварка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скойбейда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Детали машин и основы конструирования: Учебн. / Под общ. ред. А. Т. Скойбеды — Мінск: Вышэйшая школа, 2000. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]