Аляксандр Іванавіч Бецеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Бецеў
Дата нараджэння 1 лістапада 1941(1941-11-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар

Аляксандр Іванавіч Бе́цеў (1 лістапада 1941, в. Спасаўка, Цюменская вобласць, Расія) — беларускі аператар кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 лістапада 1941 года ў в. Спасаўка Цюменскай вобласці. Скончыў у 1975 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. 3 1974 на кінастудыі «Беларусьфільм»[1].

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод работ: тэлефільмы «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Чырвоны веласіпед» (1979), мастацкі фільм «3 кошкі ўсё і пачалося…» (1982), анімацыйныя «Уначы ў тэатры» (1989), «Сын чалавечы» (1991), «Скерца» (1994, з Ю. Марухіным), «Чароўная жалейка» (1998), «Фантазёрка» (1999), «Яма, танцы, чатыры струны» (2000), «Пераацэньванне каштоўнасцей» (2001), «Снягурка» (2006), «Старажытная аповесць аб жыцці, каханні і іншых цудах» (2008), «Жыла-была Мушка» (2009) і інш[1].

Зноскі

  1. а б Бецеў Аляксандр Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]