Аляксандр Арсенавіч Калікінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Арсенавіч Калікінскі
руск.: Александр Арсеньевич Каликинский
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1915(1915-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 1993
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1978)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1979)
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Арсенавіч Калікінскі (руск.: Александр Арсеньевич Каликинский; 13 кастрычніка 1915, вёска Закабякіна, Любімскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія — 1993) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1947 годзе, дзе працаваў да 1991 года (у 1955—1965 гадах дэканам агранамічнага факультэта, у 1966—1971 гадах дэканам факультэта аграхіміі і глебазнаўства, з 1973 года загадчык кафедры аграхіміі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На базе праблемнай лабараторыі харчавання раслін вёў даследаванні па спосабах унясення ўгнаенняў. На аснове гэтых даследаванняў камісіяй Прэзідыума Савета Міністраў СССР па пытаннях аграпрамысловага комплексу прынята пастанова па арганізацыі вытворчасці машын і прыстасаванняў для ўнясення мінеральных угнаенняў лакальным спосабам.

Аўтар больш 100 навуковых прац пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах. На ВДНГ удастоены сярэбранага медаля за экспанат «Эфектыўнасць стужачнага ўнясення мінеральных угнаенняў».

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1966), трынаццаццю медалямі ( у т. л. медаль «За баявыя заслугі»[1]), трыма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка на чацвёртым вучэбным корпусе БДСГА.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Локальное внесение минеральных удобрений. — Мн.,1976 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]