Аляксандр Генадзьевіч Мрочак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Генадзьевіч Мрочак
Дата нараджэння 14 мая 1953(1953-05-14) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, даследчык, урач, кардыёлаг
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (нар. 14 мая 1953, Мінск) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, чл.-кар. з 2004), член Прэзідыума НАНБ (з 2009), акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ (2009—2011). Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2015), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976). Працаваў урачом-кардыёлагам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (1977—1978). Вучыўся ў аспірантуры і працаваў у БелДІУВ: аспірант кафедры кардыялогіі і фунцыянальнай дыягностыкі (1978—1981), асістэнт кафедры кардыялогіі (1981—1989), дацэнт (1989—1991), прафесар кафедры кардыялогіі (1991), прарэктар па атэстацыйнай, потым па вучэбнай рабоце (1991—1996), адначасова загадчык кафедры кардыялогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) (1991—2008).

Дырэктар рэспубліканскага НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі[1] (1996—1998). Рэктар БМАПА (1998—2004).

Дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» (2008—2020), галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

27 жніўня 2020 года звольнены па ініцыятыве наймальніка — Міністэрства аховы здароўя[2], згодна з рашэннем в.а. міністра Дзмітрыя Піневіча. Мрочака абвінавацілі ў тым, што ён «не змог утрымаць калектыў» і не забараніў супрацоўнікам выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю ў час акцый пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, у 1988 — доктарскую дысертацыю. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню патагенезу, распрацоўке і тэарэтычнаму абгрунтаванню метадаў лячэння каранарнай хваробы сэрца і парушэння сардэчнага рытму. Мрочакам абгрунтаваны і рэалізаваны арыгінальны падыход да праблемы стану першаснага гемастазу пры атэрасклерозе і яго ўскладненнях. Ім распрацаваны метады ранняй дыягностыкі каранарнай хваробы сэрца пры цукровым дыябеце і захворваннях шчытавіднай залозы. Устаноўлены карысныя эфекты ўздзеяння гальванічнага току і ультрагуку, распрацаваны метады іх выкарыстання пры лячэнні стэнакардыі і інфаркту міякарда.

Аўтар больш 565 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 27 аўтарскіх пасведчанняў і 18 патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]