Аляксандр Слушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
Аляксандр Слушка
POL COA Ostoja średniowieczna.svg
Герб «Астоя»
Ваявода троцкі
ліпень 1642 — ліпень 1647
Папярэднік: Пётр Пац
Пераемнік: Мікалай Абрамовіч
13-ы Ваявода новагародскі
1638 — 1642
Папярэднік: Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік: Жыгімонт Кароль Радзівіл
10-ы Ваявода менскі
2 сакавіка 1633 — 1638
Папярэднік: Бальтазар Стравінскі
Пераемнік: Мікалай Сапега
 
Нараджэнне: каля 1580
Смерць: ліпень 1647
Род: Слушкі
Бацька: Мікалай Слушка
Маці: Гальшка Кунцэвіч
Жонка: Соф'я Канстанцыя Зяновіч
Дзеці: Альжбета, Багдан Уладзіслаў, Яўстах Адам,

Багуслаў Юрый, Жыгімонт Адам

Аляксандр СЛУШКА (каля 1580 — ліпень 1647) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Каралеўскі дваранін, староста рэчыцкі, прапойскі, гомельскі з 1635 г.. 12 лістапада 1618 прызначаны кашталянам менскім «па Пятру Тышкевічу», 11 сакавіка 1628 жамойцкім кашталянам «па смерці Адама Тальваша», 2 сакавіка 1633 менскім ваяводам «па смерці Балтазара Стравінскага», у 1638 годзе новагародскім ваяводам, з ліпеня 1642 года троцкім ваяводам «па смерці Паца». Ад сойма 1628 года быў маршалкам у літоўскім трыбунале 1631. Быў камісарам па аплаце войска, дэпутатам на літоўскі фіскальны трыбунал у 1633.

Быў выхаваны кальвіністам, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. З'яўляўся значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова аб фундацыі стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар быў дадзены 20 лістапада 1626. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, а потым мураваны касцёл і абноўлены касцёльныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёла ў Валожыне і адзін у вёске Кавалеўшчыне, дзе быў пахаваны пасля смерці.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Мікалая Слушкі, старосты крычаўскага, брат вендэнскага ваяводы Крыштафа Слушкі.

Быў жанаты на дачцы берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’і Канстанцыі, удаве Станіслава Кішкі. Меў дачку Альжбету, якая была замоўлена першым кантрактам за надворнага кароннага маршалка Адама Казаноўскага, а другім за кароннага падканцлера Гераніма Радзяёўскага, і сыноў Багдана Уладзіслава, двараніна каралевіча Уладзіслава, памёршага ў пятнаццаць гадоў (у 1630), Яўстаха Адама, Багуслава Юрыя і Жыгімонта Адама.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]