Жыгімонт Караль Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгімонт-Караль Радзівіл

Жыгімонт Кароль РАДЗІВІЛ (4.12.1591, Нясвіж5.11.1642) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, мецэнат.

З роду Радзівілаў. Сын Мікалая Крыштафа "Сіроткі".

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, універсітэце Балонні. У 1612 уступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн і ваяваў з туркамі ў Міжземнамор'і. Бацька заснаваў для яго Сталовіцкую камандорыю ордэна ў складзе маёнткаў Сталовічы і Пацейкі ў Навагрудскім ваяв. Удзельнічаў у бітве з туркамі 1621 пад Хацінам. У час Трыццацігадовай вайны 1618-48 з 1622 у арміі Габсбургаў ваяваў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў, з 1623 камандуючы кавалерыяй Рэчы Паспалітай у імперскім войску. У 1625 узначаліў таксама Пазнанскую камандорыю Мальтыйскага ордэна. На вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29 у 1628 выставіў уласны полк. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632-34. Крайчы ВКЛ у 1633-38, падчашы ВКЛ у 1638-42, ваявода навагрудскі з 1642; пасол на сеймы 1625, 1626, 1632, 1633, 1635, 1637, 1639. Збудаваў у Сталовічах касцёл Яна Хрысціцеля з мураваным "ларэтанскім домікам" Дзевы Марыі, у іншых сваіх уладаннях — 4 уніяцкія царквы, касцёл у Дзераўной, шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. У канцы жыцця падтрымліваў каралеўскі план арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэна, які меўся ўзначаліць. Памёр у Італіі.

Меў Дзераўную, Хатаву, Крошын, Каддычэва і Бярозавец у Навагрудскім ваяв., Шыдловец у Польшчы.

[правіць] Літаратура

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.

Шаблон:Lithuania-noble-stub

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах