Мікалай Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Абрамовіч
POL COA Abrahamowicz.svg
Герб «Ястрабец зменены»
чашнік ВКЛ
май 1638 — 1640
Папярэднік: Уладзіслаў Дарагастайскі
Пераемнік: Антоні Ян Тышкевіч
Кашталян мсціслаўскі
1640 — 1643
Папярэднік: Ян Фелікс Агінскі
Пераемнік: Ян Камінскі
Ваявода мсціслаўскі
1643 — 1647
Папярэднік: Язэп Львовіч Корсак
Пераемнік: Фрыдэрык Сапега
Ваявода троцкі
1647 — 1651
Папярэднік: Аляксандр Слушка
Пераемнік: Мікалай Стэфан Пац
староста старадубскі
1636 — 1647
Папярэднік: Павел Пётр Трызна
Пераемнік: Самуэль Андрэй Абрамовіч
 
Смерць: 1651({{padleft:1651|4|0}})
Вільнюс
Род: Абрамовічы
Бацька: Ян Абрамовіч
Маці: Дарота Валовіч
Жонка: Ева Курцэвіч, Альжбета Гарнастай
Дзеці: Самуэль Андрэй Абрамовіч

Мікалай Абрамовіч (? — люты 1651) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Яна.

У 1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал літоўскай артылерыі з 1634, адначасова вялікі чашнік літоўскі ў 16381640, кашталян мсціслаўскі ў 1640—1643, ваявода мсціслаўскі ў 1643 — 1647 і троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636—1647, мядзельскі і курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы і дэпутатам Літоўскага Трыбунала.

У 1-й палове 1620-х гадоў ваяваў супраць шведаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштафа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У 1626—1627 ваяваў супраць шведаў на Памор'і і ў Прусіі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, а з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал літоўскай артылерыі), камандзір калоны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру 1634.

У 1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой і па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую воласць, за што трыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых і смяротнага пакарання. У 1648 прызначаны камісарам для перагавораў са Швецыяй.

Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1631 падараваў Літоўскаму сіноду двор у Слуцку пад канквіт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводстве.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]