Аляксандр Уладзіміравіч Глаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Глаз
Дата нараджэння 13 ліпеня 1955(1955-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2021
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (13 ліпеня 1955, Шчучын, Гродзенская вобласць — 2021) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2001), прафесар (2007). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына», 1977).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1982, факультэт ветэрынарнай медыцыны, дацэнт, загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, загадчык кафедры акушэрства і мікрабіялогіі, з 2000 — загадчык кафедры акушэрства і тэрапіі, адначасова ў 2001—2004 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: акушэрства, гінекалогія, біятэхналогія размнажэння жывёл.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Разработка и использование пролонгированных гормональных препаратов для стимуляции воспроизводительной функции у коров : диссертация … доктора ветеринарных наук : 16.00.07 : защищена 07.06.2001 : утверждена 26.12.2001 / Глаз Александр Владимирович. — Гродно, 2001.
  • Гипофункция яичников у коров (этиология, патогенез, современные методы лечения) : монография / А. В. Глаз. — Гродно, 2006.
  • Интенсивные технологии воспроизводства скота / А. В. Глаз. — Гродно, 2009.
  • Стимуляция функции яичников у коров пролонгированными гормональными препаратами / А. В. Глаз. — Гродно, 2000.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глаз Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 372. (Інфармацыя «доктар сельскагаспадарчых навук» памылковая.)
  • Глаз Александр Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 44. (Інфармацыя «доктар сельскагаспадарчых навук» памылковая.)