Аляксандр Якаўлевіч Калітка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Якаўлевіч Калітка
Сцяг Міністр нарыхтовак БССР
1974 — ?
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Рыгор Панамароў
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
1968 — 1974
Папярэднік Уладзімір Труноў
Пераемнік Іван Шыбека

Нараджэнне 7 жніўня 1922(1922-08-07)
Смерць невядома
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Бітвы
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Алякса́ндр Я́каўлевіч Калі́тка (7 жніўня 1922, в. Багушоўка Бабруйскага раёна — ? ) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр нарыхтовак БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую ВПШ (1959).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 года на педагагічнай рабоце ў Мінску, з 1949 на савецкай і партыйнай рабоце ў Мінскай вобласці.

з 1964 года працуе ў ЦК КПБ. У 1968 — 1974 гадах — 2-гі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП Беларусі.

З 1974 года — міністр нарыхтовак Беларускай ССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971), член ЦК КПБ (1971—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1981—?). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967, 1971—1980).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калитко Александр Яковлевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл, 1981. — С. 268.