Аляксей Шудзейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Шудзейка
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 28 лютага 1913(1913-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1969(1969-12-21) (56 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Член у

Аляксей Шудзейка (28 лютага 1913, Мітава — 21 снежня 1969, Уолінгтан, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт.

У 1939 годзе мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення заняў пасаду старшыні Беларускага прадстаўніцтва ў Торуні. Пераехаў у Берлін, з верасня 1941 года працаваў дыктарам беларускага аддзела ў службе прапаганды «Вінета». У 1944 годзе актыўна садзейнічаў Беларускай цэнтральнай радзе.

У 1949 годзе эміграваў у ЗША, сакратар Беларускай Кангрэсавай Рады Амерыкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі // Запісы БІНіМ. №36. 2014. — С. 244.