Перайсці да зместу

Торунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торунь
польск.: Toruń
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
28 снежня 1233
Плошча
  • 115,75 км²
Вышыня цэнтра
65 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 198 273 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
56
Паштовыя індэксы
87-100
Аўтамабільны код
CT
TERC
0463011
Афіцыйны сайт
Торунь на карце Польшчы ±
Торунь (Польшча)
Торунь
Торунь (Куяўска-Паморскае ваяводства)
Торунь

То́рунь[2] (польск.: Toruń) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, у Куяўска-Паморскім ваяводстве. Знаходзіцца на рацэ Вісла. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Торунь — Мінск 595 км, да Варшавы — 186 км[3].

Насельніцтва 197 812 жыхароў (2021 год)[4].

Муры Тэўтонскага замка ў Торуні

Горад узнік вакол замка, заснаванага тэўтонскімі рыцарамі ў 1231 годзе. У 1232 годзе атрымаў гарадское права. У 1264 годзе непадалёку ад Торуні заснаваны Новы горад, у 1454 годзе абедзве гарадскія часткі аб’ядналіся. Значны гандлёвы цэнтр, член сярэдневяковай Ганзы.

З 1454 года ў складзе Польшчы. Радзіма М. Каперніка. Тут падпісаны мірныя дагаворы, якія завяршылі Вялікую вайну (1409—1411) з удзелам Вялікага Княства Літоўскага і скончылі Трынаццацігадовую вайну (1454—1466). З канца XVI стагоддзя асяродак лютэранства.

З 1793 года горад у Прусіі (акрамя 1807—1815, калі ён уваходзіў у Варшаўскае герцагства), яе значная памежная крэпасць. З 1920 года ў Польшчы, важны ваенна-рачны порт, галоўная база Віслінскай флатыліі польскіх ВМС. У Другую сусветную вайну далучаны да Германіі. З 1945 года зноў у складзе Польшчы, у 1975—1999 гадах адміністрацыйны цэнтр Тарунскага ваяводства.

Год Колькасць
1394 20 000
1454 11 000
1570 12 000
1620 20 000
1703 7 810
Год Колькасць
1729 7 476
1769 7 607
1793 6 200
1815 7 095
1867 13 447
Год Колькасць
1900 29 635
1974 144 000 [5]
1985 191 000 [6]
1998 206 000 [7]
2016 202 591
Год Колькасць
2016 202 521
2019 201 447
2021 198 273 [1]

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца хімічная, машынабудаўнічая, харчовая, шарсцяная, швейная, паліграфічная прамысловасць.

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Порт на рацэ Вісла.

Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Захаваліся руіны замкаў XIII—XV стагоддзяў. У раёнах Старога горада і Новага горада рэшткі гарадскіх умацаванняў, ратуша (XIII стагоддзе — 1603), гатычныя касцёлы Св. Яна (каля 1250 — XV стагоддзе), Св. Якуба (1309—1315), Дзевы Марыі (1350—1370), гатычныя і барочныя збожжасховішчы (XIV—XVII стагоддзі), дамы ў стылях готыкі, рэнесансу і барока. Вылучаюцца грамадскія пабудовы ў духу эклектыкі (універсітэт, пачатак ХХ стагоддзя, неаготыка), стылю мадэрн і функцыяналізму. Помнік М. Каперніку (1853).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/040410663011-0982724?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
  2. БелЭн 2002.
  3. Адлегласці паміж гарадамі -
  4. https://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/
  5. То́рунь // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 116.
  6. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  7. То́рунь // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 649. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  8. https://www.torun.pl/pl/node/1694
  9. а б https://www.torun.pl/pl/miasto/samorzad/kontakty-partnerskie-i-miedzynarodowe/miasta-blizniacze-torunia
  10. http://www.angers.fr/l-action-municipale/relations-internationales/europe/index.html#c188847
  11. https://www.torun.pl/pl/node/153526
  12. https://www.torun.pl/pl/node/1698
  13. https://www.torun.pl/pl/node/1695
  14. https://www.klgd.ru/city/twins/
  15. http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-partneriai/ Праверана 30 сакавіка 2019.
  16. https://www.torun.pl/pl/node/1697
  17. https://www.torun.pl/pl/node/1692
  18. https://www.lutskrada.gov.ua/en/pages/pobratymy-lutska
  19. https://www.torun.pl/pl/node/1691
  20. https://www.torun.pl/pl/node/1693
  21. https://www.torun.pl/pl/node/1699
  22. https://www.torun.pl/pl/node/1696