Аляксей Яроменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Яроменка
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы

Аляксей Яроменка — беларускі архітэктар, даследчык архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Пранаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

Жыве ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай, капліцы Божай Міласэрнасці на Паўночных могілках ля вёскі Якубовічы Мінскага раёна[2] і інш. Аўтар праекта аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна[3]. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў[1].

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]