Аліна Ігараўна Войцех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аліна Ігараўна Войцех
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1995(1995-06-29) (28 гадоў)
Грамадзянства Беларусь

Аліна Ігараўна Войцех (нар. 25 верасня 1995) — палітычная зняволеная, абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Палітычны пераслед 2020—2022[правіць | правіць зыходнік]

Аліна Войцех была затрымана 29 лістапада, у РАУС Цэнтральнага раёна Мінска на яе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пазней на судзе ўжо па крымінальнай справе Аліна паведаміла, што ў РАУС міліцыянт у цывільным, які знаходзіўся ў кабінеце падчас афармлення пратаколу пасля пытання Аліны «А вы хто?» першы схапіў яе за куртку, пачаў штурхаць, затым выштурхнуў у калідор і два разы ўдарыў далонню па твары. Пасля гэтага Аліна ўкусіла яго за нагу вышэй за калена, а ў адказ міліцыянт кінуў яе на падлогу і нагой наступіў ёй на твар. Па адміністрацыйнай справе Аліна ў выніку атрымала 13 сутак (суддзя — Юлія Густыр), пасля якіх яна не выйшла, а была затрымана ўжо ў межах крымінальнай справы. Ёй прад’явілі абвінавачванне па арт. 364 Крымінальга кодэксу РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)[1].

У студзені 2021 справу Аліны разглядаў суд Цэнтральнага раёну Мінску, Аліну вінавацілі ў тым, што яна нібыта пагражала аднаму з міліцыянтаў, сарвала з яго маску, вырывалася, штурхала і ўкусіла за сцягно, чым прычыніла фізічны боль. Таксама абвінаваўца сцвярждаў, што свае дзеянні Аліна рабіла, калі была нападпітку. У справе былі пазначаны сведчанні Аліны, згодна з якімі пацярпелы падпаўкоўнік Смольскі Мікалай Пятровіч схапіў дзяўчыну за куртку, трос і штосьці казаў гучным голасам, дзяўчына спрабавала яго адштурхнуць. Тады Смольскі схапіў яе за шыю і валасы, нахіліў і стаў выводзіць у калідор. Аліна таксама сцвярджала, што клікала па дапамогу і не была нападпітку. Стрыечная сястра Аліны, Алена, якая таксама была сярод затрыманых 29 лістапада ў Цэнтральным РАУС, сведчыла, што чула крыкі Аліны. Суд не прыняў сведчанні дзяўчын, але прыняў сведчанні міліцыянтаў. 26 студзеня Аліне быў вынесены прысуд у два гады калоніі агульнага рэжыму, таксама суд абавязаў яе сплаціць тысячу рублёў пацярпеламу падпаўкоўніку Смольскаму — за маральную шкоду[2].

7 красавіка 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай. Падставай для гэтага праваабаронцы палічылі непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам[3].

Аліна утрымліваецца ў гомельскай калоніі № 4.

Зноскі

  1. а б https://prisoners.spring96.org/be/person/alina-voicekh
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 2 красавіка 2022.
  3. https://spring96.org/be/news/102826

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]