Палітычныя зняволеныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Палітычныя зняволеныя або палітычныя вязні - беручы пад увагу адсутнасць адзінага, універсальнага азначэння гэтай з'явы, звычайна падаецца найбольш распаўсюджанае паняцце: асобы, якія знаходзяцца ў турме або свабода якіх істотна абмежаваныя за выступы супраць існуючай у краіне ўлады або за крытыку гэтай улады.

У той самы час, міжнародныя арганізацыі а адпаведным кірунку дзейнасці прапануюць свае азначэнні "палітычнага зняволенага". Напрыклад, у кастрычніку 2012 упершыню вядучая міждзяржаўная арганізацыя - Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) — узгадніла свае разуменне гэтага паняцця, згодна з якім асоба можа быць прызнанай "палітычна зняволенай" пры адпаведнасці такім крытэрам:

  1. ўтрыманне пад вартай парушае падставовыя гарантыі, прапісаныя ў Еўрапейскай Канвенцыі аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод, сярод ніх: свабода думкі, сумлення і рэлігіі, свабода выказвання меркавання і інфармацыі, а таксама свабода сходаў і асацыяцый;
  2. ўтрыманне пад вартай накладваецца выключна па палітычных прычынах;
  3. час і ўмовы ўтрымання пад вартай не адпавядаюць маштабу злачынства;
  4. асоба трымаецца пад вартай у дыскрымінацыйных умовах у параўнанні з іншымі асобамі;
  5. затрыманне з'яўляецца вынікам судовых разглядаў, якія відавочна несправядлівыя і звязаныя з палітычнымі матывамі ўладаў.

Апісаныя крытэрыі з'яўляюцца падказкай для прадстаўнікоў ПАСЕ ў асобных краінах, у адносінах да каго можна ствараць фармальныя рэкамендацыі аб прызнанні "палітычным вязнем".

Паводле іншай міжнароднай арганізацыі, Amnesty International, «палітычным» з'яўляецца кожны зняволены, чыя справа мае значны палітычны складнік. Гэтым складнікам могуць быць як матывы дзеянняў зняволенага, так і яго дзеянні самі па сабе, альбо матывы ўладаў. Слова «палітычны» выкарыстоўваецца Amnesty International у дачыненні да аспектаў чалавечых адносін, звязаных з «палітыкай»: грамадскімі механізмамі і механізмамі грамадзянскага парадку, прынцыпамі, арганізацыямі або вядзеннем дзяржаўных або грамадскіх спраў, сувяззю ўсяго гэтага з пытаннямі мовы, этнічнага паходжання, полу ці рэлігіі, статусу або ўплыву (сярод іншых фактараў).

Amnesty International аперыруе і іншым паняццем - "вязні сумлення", разумеючы яго як больш вузкае паняцце, чым "палітычныя вязні". Розніца - у большай дэталёвасці азначэння, якое звыкла фармулюецца наступным чынам: вязні сумлення - гэта асобы, заключаныя ў турму або з абмежаванай свабодай з-за іх палітычных ці рэлігійных перакананняў, этнічнага паходжання, полу, расы, мовы, эканамічнага становішча, сексуальнай арыентацыі, ці іншага становішча. Акрамя таго, вязнем сумлення не можа лічыцца асоба, якая ўжывала ці абараняла ўжыццё гвалту, нават у абарону сваіх правоў і свабод.

Палітычныя зняволеныя на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам як большасць краін свету не мае ўласнага, заканадаўча замацаванага або звычаёва сфармуляванага, азначэння паняцця "палітычных вязняў", на Беларусі крытэрыі аднясення асоб да ліку палітычных зняволеных былі апрацаваныя ў красавіку 2012 года на круглым стале, ініцыяваным каардынацыйнай групай «За Волю». Прадстаўнікі грамадскай супольнасці, эксперты ў галіне права, а таксама родныя вязняў, якія сабраліся на абмеркаванне крытэрыяў, карысталіся, у тым ліку, распрацоўкамі ўжо названай Amnesty International, як і крытэрыямі, прапанаванымі незалежнымі экспертамі Савета Еўропы. У выніку супольнай працы, паўстаў унікальны і актуальны — ва ўмовах ігнаравання гэтага пытання з боку афіцыйнай улады — дакумент, паводле каторага:

Палітычным зняволеным лічыцца асоба, пазбаўленая свабоды або прымусова абмежаваная ў ёй, калі яна падпала пад палітычныя рэпрэсіі хаця б на адной з ніжэй пералічаных падстаў:

1. Пазбаўленне волі, ўжытае па відавочна палітычных матывах па-за сувяззю з нейкім правапарушэннем, альбо ёсць падставы меркаваць, што абвінавачанне асобы ў здзяйсненні злачынства цалкам фальсіфікаванае. У прыватнасці, ужытыя неабгрунтавана жорсткія меры стрымання або пакарання, прынятыя неправамерныя прысуды альбо пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, мае месца тэндэнцыйнасць суда ў ацэнцы доказнай сілы довадаў абароны і абвінавачвання, сваволя ў выбары доказаў, ігнараванне відавочных фактаў;

2. Асоба пазбаўленая свабоды альбо істотна абмежаваная ў свабодзе, супраць асобы беспадстаўна выкарыстоўваюцца меры прымусу медыцынскага характару, у тым ліку, з прымяненнем сумнеўнага псіхіятрычнага дыягназу, па абвінавачванні (падазрэнні) у маючым месца злачынстве \ правапарушэнні, пераслед за якое звязаны з палітычнымі матывамі;

3. Пазбаўленне волі з'яўляецца вынікам дасудовага і судовага разглядаў, здзейсненых з відавочнымі парушэннямі працэсуальных правоў і гарантый, прымянення катаванняў, іншага, зневажаючага чалавечую годнасць стаўлення да асобы, з рознымі абмежаваннямі ў магчымасці асобы абараняць сябе, у тым ліку з дапамогай абаронцы, прадыктаваныя палітычнымі матывамі ўлада;

4. Пазбаўленне волі ўжытае ў парушэнне аднаго з асноўных правоў, гарантаваных Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод (ЭКПЧ) і Пратаколамі да яе, у прыватнасці: свабоды слова, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання і інфармацыі, а таксама свабоды сходаў і асацыяцый;

5. Асоба, пазбаўленая волі ў сувязі са сваёй прыналежнасцю да грамадскай, палітычнай, этнічнай, канфесійнай, прафесійнай, карпаратыўнай ці іншай групы, прыналежнасць да якой не з'яўляецца незаконнай з пункту гледжання міжнародных нормаў;

6. Па палітычных матывах працягласць зняволення і яго ўмовы відавочна неадпаведныя правапарушэнню, у якім асоба была прызнана вінаватай альбо падазраецца, выбіральны (дыскрымінацыйны) характар пераследу ў параўнанні з аналагічнымі выпадкамі ці іншымі асобамі, а таксама неадэкватнае здзейсненаму прымяненне нормаў крымінальнага права;

7. Асоба, якой несправядліва адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, што было б паданае іншаму вязню, абвінавачанага ў супастаўным злачынстве, якое не змяшчала палітычных матываў, або ў адносінах да якога ўлады прынялі асаблівыя меры прымусу, прыняўшы ў разлік суб'ектыўны палітычны пункт гледжання і (або) інтэрпрэтацыю доказаў;

8. Асоба, пазбаўленая волі ў сувязі з адмовай выконваць злачынныя загады, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю асобы, адмовай ад удзелу ў гвалтоўных дзеяннях.

Паводле гэтых крытэрыяў, на дадзены момант на Беларусі налічваецца 13 палітычных зняволеных, а менавіта:

Неабходна адзначыць, што, паводле афіцыйнай пазіцыі ўлады Беларусі, пералічаныя асобы ўтрымліваюцца пад вартай у межах звычайнага крымінальнага заканадаўства. А кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка час ад часу пацвярджае наяўнасць аднаго ці двух палітычных зняволеных.

Палітычныя зняволеныя ў іншых краінах[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі Amnesty International, амаль кожная краіна на пэўным этапе свайго існавання мела палітычных зняволенных. Аднак вылучаюцца некаторыя дзяржавы, дзе праблема існавання палітычных вязняў з'яўляецца даўняй і, як на дадзены момант, невырашальнай.

Паўночная Карэя[правіць | правіць зыходнік]

Краіны з пануючай дыктатурай звычайна захопліваюць палітычных зняволеных. Да палітычных злачынстваў з боку грамадзяніна ў Паўночнай Карэі адносяць спробы эміграцыі, камунікацыі з сям'ёй ці атрымання грошай ад сям'і ў Паўднёвай Карэі. Прапаганда хрысціянства або каментаванне дзеянняў лідара краіны - таксама сярод падстаў зняволення па палітычных матывах. У гэтай краіне зняволеных часта збівалі да паўсмерці, існуюць і непацверджаныя паведамленні аб публічных пакараннях смерцю палітычных зняволеных - ў 2004, 2005 і 2006 гадах.

Кітай[правіць | правіць зыходнік]

Улады Народнай Рэспублікі Кітай душаць пратэсты і свабоду слова на працягу многіх гадоў. Самым вядомым прыкладам з'яўляюцца арышты і забойства на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Кітай працягвае выкарыстоўваць сваіх палітычных зняволеных у якасці закладнікаў, часта выпускаючы некалькі зняволеных перад прыездам замежных лідараў - для таго, каб адвесці ад сябе крытыку дзеянняў у галіне правоў чалавека. Журналіст Гао Юй з'яўляецца адным з многіх, хто быў вызвалены, захоплены зноў, і перавызвалены, калі іншы саноўнік наведваў краіну. Разам з палітычнымі каментарыямі, валоданне ВІЧ з'яўляецца распаўсюджанай падставай арыштаў у Кітаі.

М'янма[правіць | правіць зыходнік]

Ранейшая Бірма, М'янма мае доўгую гісторыю ваеннай дыктатуры. У 1988 годзе студэнцкі пратэст за дэмакратыю прывёў да забойства 3000 дэманстрантаў і заключэння ў вязніцу больш за 2000 палітычных зняволеных. У 1998 годзе яшчэ больш дэманстрантаў былі арыштаваныя. Па паведамленнях, да зняволеных ужываюцца катаванні - некаторыя з іх ужо не могуць хадзіць. Працоўныя лагеры з'яўляюцца агульнай з'явай, а недахоп ежы і медыкаментаў прыводзіць да выбухаў малярыі.

Іран[правіць | правіць зыходнік]

Частае ўжыванне смяротнага пакарання ў Іране, як правіла, зарэзерваванае для забойцаў, але ў 2006 годзе быў пакараны Ходжат Замані - палітычны зняволены. Па паведамленнях, іншыя палітычныя зняволеныя былі запэўнены, што забойствы працягнуцца, калі ААН будзе далей умешвацца ў ядзерную праграму Ірана.

Туніс[правіць | правіць зыходнік]

Праблема палітычных зняволеных значна пашырылася з увядзеннем у 2003 годзе расплывістых у фармуліроўках антытэрарыстычных законаў. Мірныя пратэстуючыя былі арыштаваныя і ўтрымліваюцца ў дрэнных умовах адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі. Ёсць шмат паведамленняў аб катаваннях, пасля каторых некаторыя вязні не маглі стаяць. Акрамя таго, даходзілі паведамленні аб прыніжэннях кшталту "цягнуць голую асобу перад іншымі турэмнымі камерамі" і аб сексуальных замахах.

Куба[правіць | правіць зыходнік]

Камуністычны дыктатар Рауль Кастра выпусціў чатырох палітычных зняволеных у 2008 годзе. Яны былі абвінавачаныя ў выконванні абавязкаў амерыканскіх наймітаў. Падзея адбылася адразу пасля таго, як улады Кубы падпісалі дзве дамоўленасці ААН па правах чалавека. Хоць гэты рух быў расцэнены як пазітыўны, 58 палітычных зняволеных усё яшчэ знаходзяцца ў кубінскіх турмах.

Аўстралія[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя падробленых абвінавачванняў у дачыненні да карэнных аўстралійцаў з боку паліцыі, як і жорсткасць паліцыі і забойствы зняволеных абарыгенаў добра задакументаваныя ў Аўстраліі. З іншага боку, гэтыя зняволеныя не заўсёды могуць лічыцца «палітычнымі», бо часам сапраўды з'яўляюцца злачынцамі. Аўстралія таксама сумна вядома сваёй гісторыяй арыштаў і дэпартацыі пратэстуючых з іншых краін. У 2005 годзе мірнага пратэстуючага і грамадзяніна ЗША Скота Паркіна арыштавалі на пяць дзён, а потым дэпартавалі ў якасці "прамой або ўскоснай рызыкі для аўстралійскай нацыянальнай бяспекі». Аналагічным чынам доктару Уілу Саундерсу пагражалі дэпартацыяй, калі ён напісаў "NO WAR" на сіднейскім оперным тэатры разам з аўстралійцам Дэвідам Берджесам у 2003 годзе. Пара была прысуджана да дзевяці месяцаў турмы за іх мірны пратэст.

ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія палітычныя зняволеныя ў ЗША - гэта падазраваныя ў рамках "вайны з тэрорам", якія знаходзяцца ў турме Гуантанама ад 2002 года. Amnesty International неаднаразова заклікала да вызвалення вязняў Гуантанама-Бэй, у тым ліку грамадзян Аўстраліі Дэвіда Хікса і Мамдуха Хабиба, якія былі выпушчаныя ў 2007 і 2005 гадах адпаведна. Гуантанама дзейнічае па-за правіламі Жэнеўскай канвенцыі, яе адміністрацыя ўдзельнічае ў катаваннях, у тым ліку сексуальных катаваннях, і прыніжэнні. Прэзідэнт Абама абяцаў зачыніць Гуантанама, але незразумела, які лёс напаткае яе зняволеных у амерыканскіх судах.

Гучныя імены палітычных зняволеных XX-XXI стст[правіць | правіць зыходнік]

  1. Аун Сан Су Чжы
  2. Лю Сяабо
  3. Нэльсан Мандэла
  4. Махатма Гандзі
  5. Марцін Лютэр Кінг
  6. Андрэй Сахараў
  7. Вацлаў Гавел
  8. Акбар Ганджы
  9. Бенігна Акіна мл.
  10. Хо Шы Мін

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]