Аліўскі мір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Паўночная вайна, 1655—1660

Пакой у манастыры Аліва, дзе быў падпісаны дагавор

Аліўскі мір 1660 — мірны дагавор паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай з яе саюзнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам. Падпісаны 3 мая 1660 у Аліўскім манастыры паблізу Гданьска пры пасрэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам з Капенгагенскім мірам 1660) Паўночную вайну 1655—1660. Паводле Аліўскага міра кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на шведскую карону. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з астравамі Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёй у XVI — пачатку XVII ст.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аліўскі мір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).