Amphilina
Амфіліна (Amphilina) — род паразітычных плоскіх чарвей класу Стужачныя чэрві (Cestoda).
З авальным целам, якое складаецца з аднаго сегмента, без выразна дыферэнцыраванай галавы, з невялікай прысоскай на пярэднім канцы. Amphilina foliacea паразітуе на сцерлядзі, Amphilina japonica — на прэснаводных рыбах Японіі.