Сцерлядзь
| Сцерлядзь | ||||||||||||||
Выстава «Pod hladinou Vltavy», Прага
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
|||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Сцерлядзь |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Acipenser ruthenus Linnaeus, 1758 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Сце́рлядзь, мясцовая назва чачуга (Acipenser ruthenus) — від рыб сямейства асятровых.
Змест |
Апісанне [правіць]
Сцерлядзь самыя маленькая і адзіная цалкам прэснаводная з асятровых рыб. Звычайная мае даўжыню 40-60 см і вагу 0,3-1,0 кг. Цела вераценападобнае, пакрытае дробнымі касцявымі пласцінкамі. Уздоўж тулава маецца пяць шэрагаў буйных касцявых пласцінак. Спінныя пласцінкі датыкаюцца адна да адной, бакавыя — шчыльна прыціснуты паміж сабой. Грудныя плаўнікі ў сцерлядзі доўгія, шырокія. Спінны і анальны плаўнікі — невялікія, пасунуты назад. Хваставы плаўнік асіметрычны. На сярэдзіне рыла паміж вачамі і верхнім краем жабернай шчыліны маецца невялікая адтуліна, якая характэрна толькі для асятровых рыб. Рот размешчаны на ніжнім баку галавы і мае мясістыя губы. З іх дапамогаю сцерлядзь можа высоўваць яго вонкі і захопліваць ежу. Наперадзе рота маюцца чатыры вусікі. Спіна сцерлядзі цёмна-бурая, бруха жаўтаватае або белаватае, плаўнікі шэрыя.
Біялагічныя асаблівасці [правіць]
Жыве сцерлядзь ля дна рэк у самых глыбокіх месцах — праточных ямінах з пясчаным або галечным дном. У стаячыя воды заходзіць толькі ў час кармёжкі. Прычым зімуе яна ў нізоўі рэк. Вясной падымаецца ў іх вярхоўі. На гэта ім патрабуецца 4-5 тыдняў. Сілкуецца галоўным чынам ракападобнымі, чарвякамі, лічынкамі хіранамід і іншымі насякомымі.
Нерасціцца таксама на вялікай глыбіні пры высокім узроўні вады ў другой палове красавіка — пачатку траўня. Тэмпература ў рацэ пры гэтым павінна быць не меней 10 °C. Ікрынкі вельмі моцна прыклейваюцца да субстракта. Лічынкі з'яўляюцца ў ікрынках праз 6-9 дзён і спачатку сілкуюцца за кошт жаўтка. Малькі першы час трымаюцца ля нерасцілішча і толькі як трошку падрастуць пачынаюць выходзіць на заіленыя ўчасткі, дзе маецца болей корму.
Па меры таго, як у рацэ падае ўзровень вады, сцерлядзь паступова пачынае перамяшчацца з вярхоўяў у нізоўі. Гэты працэс распачынаецца на пачатку лета і сканчваецца глыбокай восенню. Расце сцерлядзь вельмі хутка. Так, ужо да першай восені яна дасягае 15-20 см пры вазе 75-100 г. Працягвае яна расці хуткімі тэмпамі і ў далейшыя гады.
Распаўсюджанне [правіць]
Сустрэць сцерлядзь можна ў басейнах рэк Чорнага, Каспійскага мораў, а таксама ў шэрагу сібірскіх рэк.
Да пач. XX ст. сцерлядзь з'яўлялася звычайнай прамысловай рыбай у большасці беларускіх рэк басейна Чорнага мора. Яшчэ ў першай палове ХХ ст. яна была досыць шматлікай ў Бярэзіне і з'яўлялася прамысловым відам. Зараз сустракаюцца толькі асобныя экземпляры (напр. у Бярэзінскім запаведніку, басейне Дняпра, Сожа і г. д.).
Спробы інтрадукцыі [правіць]
З сяр. XIX ст. праводзілася акліматызацыя волжскай сцерлядзі ў рэках Вілія, Нёман, Заходняя Дзвіна, але беспаспяхова.
У 1948—1954 гг. у Дзвіну (у межах Латвіі) і Нёман (у межах Літвы) было выпушчана 5000 малявак сцерлядзі. Аднак, у выніку даўгагадовых назіранняў адзначалася толькі памяньшэнне іх колькасці. На тэрыторыю Беларусі на нераст рыбы не заходзілі.
У наш час спробы зарыблення стерлядзю праводзяцца на р. Прыпяць.
У садковых гаспадарках вырошчваецца адносна непатрабавальны гібрыд сцерлядзі і бялугі — бесцер.
Ахова [правіць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |
З 1981 від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Знешнія спасылкі [правіць]
| Гербавыя фігуры | ||
|---|---|---|
| Сысуны | Антылопа • Бабр • Бізон • Бык • Дзік • Вярблюд • Вол • Воўк • Гарнастай • Дэльфін • Снежны барс • Кенгуру • Конь • Карова • Кот • Лама • Лань • Леў • Леапард • Ліс • Мядзведзь • Алень • Пантэра • Сабака • Тыгр • Слон | |
| Птушкі | Крумкач • Голуб • Грак • Ластаўка • Арол • Пелікан • Певень • Страўс • Качка • Ястраб | |
| Міфалагічныя жывёлы | Альфін • Васіліск • Віверна • Гамаюн • Гарпія • Гаруда • Гаргона Мядуза • Грыфон • Двухгаловы арол • Дракон • Адзінарог • Зілант • Іэйл • Камелапард • Кентаўр • Манцікора • Пегас • Саламандра • Сімург • Сірэна • Фенікс • Змей | |
| Водныя насельнікі | Сцерлядзь • Шчупак • Грабеньчык • Чарапаха • Лягушка | |
| Насякомыя | Мурашка • Матылёк • Пчала | |
| Расліны | Дуб • Лілія • Пальма Мерцалава • Сланечнік • Ружа Лютэра • Ружа Цюдораў | |
| Іншыя | Арханёл Міхаіл • Атам • Георгій Перамоганосец • Змяя • Крыж • Лук • Меч • Машна • Ордэн Залатога Руна • Падкова • Сонца і месяц • Страла • Вулітка • Фасцыі • Харугва • Якар | |