Анатоль Андрэевіч Грамыка
| Анатоль Андрэевіч Грамыка | ||
| Дата нараджэння: | 15 красавіка 1932 | |
|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Барысаў, Беларуская ССР, СССР | |
| Узнагароды і прэміі: |
|
|
Анатоль Андрэевіч Грамыка (нар. 15 красавіка 1932, Барысаў, Беларуская ССР) — расійскі навуковец беларускага паходжання, спецыяліст у пытаннях амерыканістыка, афрыканістыкі, міжнародных адносін.
Кандыдат юрыдычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН СССР (1981).
Надзвычайны і паўнамоцны пасланнік I класа.
Член Саюза мастакоў Расіі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1954).
1-ы сакратар Пасольства СССР у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (1961-1965). Загадчык сектара Інстытута Афрыкі АН СССР (1966-1969), загадчык секцыяй АН СССР (1969-1976), дырэктар Інстытута Афрыкі АН СССР (1976-1991).
Працаваў на Кіпры (з 1992). Прэзідэнт Цэнтра ацэнак палітыкі Інстытута Афрыкі РАН.
Узнагароды і званні [правіць]
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980).
- лаўрэат прэміі італьянскай Акадэміі «Симба» (1982), лаўрэат прэміі імя Зладзейскага (1985)
- член Малагасийской акадэміі навук (востраў Мадагаскар), член каралеўскай Акадэміі (Марока)
- член акадэміі палітычных навук Расіі
- ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта
Сям'я [правіць]
Бацька - міністр замежных спраў СССР Андрэй Андрэевіч Грамыка. Маці - Лідзія Дзмітрыеўна (у дзявоцтве Грыневіч, 1911-2004).
Жонка - Валянціна Алегаўна.
Дзеці: Ігар Анатольевіч - саветнік-пасланнік пасольства РФ у Арменіі (з 2003); Аляксей Анатольевіч Грамыка - кіраўнік Цэнтра брытанскіх даследаванняў РАН; Ганна Анатольеўна.