Анатоль Леанідавіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Леанідавіч Мельнікаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 сакавіка 1955(1955-03-10) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у

Анатоль Леанідавіч Мельнікаў (нар. 10 сакавіка 1955, г. Магілёў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас у г. Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах[1].

Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра[1], галоўным спецыялістам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама. Цяпер з'яўляецца тэлевядучым праграмы «Час АРТ» тэлерадыёкампаніі «Магілёў»[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

У цяперашні час жыве і працуе ў Магілёве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар рамана «Фагги». Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку Саюза пісьменнікаў, у перыядычным прэсе. Зняў аўтарскі дакументальны фільм «Загінулыя хлусні не прымаюць». Публікуе апавяданні і навелы на Facebook[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Избранное» (Москва, 2000)
  • «Фагги» (Могилев, 2010)

Зноскі

  1. а б в г Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
  2. Анатолий Мельников: «Если не писать – получится самомучительство…» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 6 студзеня 2024.
  3. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.