Анатоль Міхайлавіч Звераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Звераў
Дата нараджэння 24 красавіка 1925(1925-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне малодшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Міхайлавіч Звераў (нар. 24 красавіка 1925, Астраханская вобласць — 26 чэрвеня 1944, Ярашова, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі са снежня 1943 года, з таго ж часу — на фронце. Вызначыўся ў баях пры вызваленні Беларусі.

26 чэрвеня 1944 года полк фарсіраваў раку Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Ярашова (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць). Малодшаму сяржанту Звераву было даручана са сваім аддзяленнем першымі пераправіцца на супрацьлеглы бераг, дзе ў баі ён загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].

Зноскі

  1. Зверев, Анатолий Михайлович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.