Андрэй Іванавіч Балыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Іванавіч Балыш
Нараджэнне 20 верасня 1988(1988-09-20) (35 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Андрэй Іванавіч Балыш (нар. 20 верасня 1988, в. Суцькава, Смаргонскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 верасня 1988 года ў в. Суцькава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; аспірантуру Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве па спецыяльнасці «Раслінаводства»[1].

Працаваў загадчыкам вучэбнай гаспадаркі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; навуковым супрацоўнікам аддзела збожжавых, зернебабовых і крупяных культур, галоўным аграномам аддзела палявога і тэхнічнага забеспячэння, загадчыкам аддзела бульбаводства, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гарадоцкай акругі № 21. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны памятным знакам «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]