Андрэй Анісімавіч Дзюжаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Анісімавіч Дзюжаў
Дата нараджэння 30 жніўня 1959(1959-08-30) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (нар. 30 жніўня 1959, Запарожжа, Украіна) — беларускі навуковец і палітык. Кандыдат тэхнічных навук. Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Запарожскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік.

Працаваў інжынерам-канструктарам аддзела агульнай кампаноўкі ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтазавода, аддзела галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «Маторабудаўнік» горада Запарожжа, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам-канструктарам — кіраўніком сектара, намеснікам загадчыка, загадчыкам канструктарска-даследчага аддзела дынамікі сістэм і трываласці канструкцый галаўнога спецыялізаванага канструктарскага бюро вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш», намеснікам дырэктара рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» па навуковадаследчай працы — загадчыкам аддзела дынамікі, трываласці, аналітычнай надзейнасці і вылічальных сістэм. Генеральны канструктар па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікi Беларусь — дырэктар рэспубліканскага канструктарскага ўнітарнага прадпрыемства «ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

У 2012—2014 — генеральны дырэктар ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі». З’яўляўся членам Прэзідыума Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі