Андрэй Віктаравіч Анісімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Віктаравіч Анісімаў
Нараджэнне 2 красавіка 1977(1977-04-02) (47 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Званне палкоўнік
Узнагароды

Андрэй Віктаравіч Анісімаў (нар. 2 красавіка 1977, г. Севераўральск, Свярдлоўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 красавіка 1977 года ў г. Севераўральску Свярдлоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)[1].

Скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»; палкоўнік запасу[1].

Праходзіў службу на розных пасадах у аддзеле крымінальнага вышуку і аддзеле па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Мінска; у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Службу скончыў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці[1].

Працаваў дырэктарам Гродзенскага філіяла РУП паштовай сувязі «Белпошта»[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай-Ленінскай акругі № 51. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]