Андрэй Зунг-Лак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Зунг-Лак
Дата нараджэння 1795[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1839(1839-12-21)
Месца смерці
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 24 лістапада
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Зунг-Лак, сап. Чан Ан Зунг (в’етн.: Anrê Dũng (Lạc)), 1795, В’етнам — 21 снежня 1839, г. Ханой, В’етнам) — каталіцкая святар, мучанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў язычніцкай сям’і ў 1795 годзе, хрысціянства прыняў у 15 гадоў. 10 гадоў працаваў на ніве Пана як катэхізатар, у 25 гадоў пачаў рыхтавацца да прыняцця святарства.

Стаў святаром у 1823 годзе, займаўся актыўнай пастырскай працай ва ўмовах пераследу ў дыяцэзіі Ке-Дам.

У 1835 годзе быў у першы раз арыштаваны, але каталіцкая супольнасць змагла яго выкупіць за тры зліткі срэбра. У 1839 годзе быў зноў арыштаваны, адмовіўся адрачыся ад веры, пасля чаго перанёс катаванні і быў пакараны смерцю праз абезгалоўліванне ў Ханоі 21 снежня 1839 года.

У 1900 годзе яго беатыфікаваў Папа Леў XIII.

19 чэрвеня 1988 года Папа Ян Павел II далучыў да шэрагу святых 117 мучанікаў розных нацыянальнасцяў, касцёльнага статусу і сацыяльнага становішча, якія аддалі жыццё за Хрыста на тэрыторыі В’етнама. Першым у іх спісе стаяла імя святара Андрэя Зунг-Лака[2].

Зноскі