24 лістапада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
24 лістапада - трыста дваццаць восьмы (трыста дваццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1934: Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафе Кемалю-пашы парламент надаў прозвішча «Атацюрк» («бацька туркаў»).
- 1996: У Беларусі праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.
Нарадзіліся[правіць]
- 1632: Бенедыкт Спіноза, нідэрландскі філосаф (пам. 21.2.1677)
- 1729: Аляксандр Сувораў, рускі палкаводзец (пам. 6(18).5.1800)
- 1784: Іаган Людвіг Буркхарт, швейцарскі ўсходазнавец
- 1849: Фрэнсіс Эліза Бёрнет, англійская пісьменніца, драматург
- 1888: Дэйл Карнэгі, амерыканскі педагог, пісьменнік (пам. 1.11.1955)
- 1889: Залман Шазар, яўрэйскі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт; трэці прэзідэнт Ізраіля (пам. 5.10.1974)
- 1899: Міхаіл Ганчарык, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі раслін і фатасінтэзу (пам. 11.4.1986)
- 1902: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык (пам. 16.7.1990)
- 1913: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік (пам. 8.8.1986)
- 1934: Альфрэд Шнітке, савецкі кампазітар і піяніст
- 1954: Эмір Кустурыца, баснійскі кінарэжысёр
Гл. таксама Нарадзіліся 24 лістапада
Памерлі[правіць]
- 907: Ісмаіл Самані, эмір з дынастыі саманідаў, заснавальнік дзяржавы ў Сярэдняй Азіі
- 1929: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч
- 1958: Роберт Сесіл, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 14.9.1864)
- 1970: Адольф Клімовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 5.5.1900)
- 1991: Фрэдзі Меркуры, спявак, саліст гурта Queen (5.9.1946)
- 2004: Артур Хейлі, амерыканскі пісьменнік