Антарктычныя аазісы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Антарктычныя аазісы - свабодныя ад ледавіковага покрыва ўчасткі краявой зоны Антарктыды. Плошча ад некалькіх дзясяткаў да соцень квадратных кіламетраў (аазіс Бангера 952 км²). Размешчаны ўнутры вобласці ледавіковай акумуляцыі, акаймаваны зонай абляцыі. Для антарктычных аазісаў характэрны спецыфічны прыродны комплекс (мясцовы менш суровы клімат, ландшафты халодных пустынь, шмат азёраў, арганічнае жыццё прымітыўнае, крыягеннна-структурныя глебы).

Раслінны свет: імхі, лішайнікі, прэснаводныя водарасці.

Жывёльны свет: птушкі - буравеснікі, паморнікі, у асобных антарктычных аазісах - пінгвіны. У антарктычных аазісах - большасць палярных навуковых станцый (напрыклад, станцыя Навалазараўская ў аазісе Шырмахера на Зямлі Каралевы Мод).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.