Пінгвіны
| Пінгвіны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Пінгвіны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Spheniscidae |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар'і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў вадзе. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёл. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцця.
Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін паўднёвага паўшар'я, аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным кліматам, як Антарктыда. Сапраўды, толькі нешматлікія віды пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі відаў насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне экватара.
Самым буйным відам з'яўляецца імператарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам з'яўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.
|
Фізічныя асаблівасці [правіць]
Пінгвіны, у вышэйшай ступені прыстасаваныя да жыцця ў вадзе. Іх крылы ператвараюцца ў плаўнікі для плавання, аднак бескарысныя для палёту. Будова іх гладкіх пёраў захоплівае пласт паветра, якое абараняе іх ад холаду і дапамагае плаванню. Пад вадою дасягаюць хуткасці ад 5 да 10 кіламетраў у гадзіну, а некаторыя віды нават больш — да 36 кіламетраў у гадзіну. Могуць заставацца пад вадой да 20 хвілін.
На зямлі, кароткія і цвёрдыя хвост і крылы, служаць галоўным чынам, для захавання раўнавагі, вертыкальнага становішча цела. Ногі знаходзяцца ў задняй частцы цела, што не дазваляе пінгвінам свабодна перасоўвацца, таму, на зямлі, гэтыя жывёлы выглядаюць нязграбнымі пешаходамі.
Некаторыя дагістарычныя пінгвіны былі вельмі вялікія — цяжкія і высокія, як чалавек. Іх месцы рассялення не былі абмежаваны Антарктыдай, а таксама субтрапічнымі рэгіёнамі. Археолагамі ў 2007 годзе, у Перу, быў знойдзены продак сучаснага пінгвіна, які быў прыкладна 1,5 м у вышыню з дзюбай каля 30 см, а яго наружная будова цела была не вельмі прыстасаваная да халодных умоў жыцця, гэта і дазволіла вучоным лічыць, што дагістарычныя пінгвіны жылі ў цёплых рэгіёнах.
Сістэматыка [правіць]
Сямейства Пінгвінавых:
- Род Aptenodytes
- Aptenodytes forsteri
- Aptenodytes patagonicus
- Род Eudyptes
- Eudyptes chrysocome
- Eudyptes (chrysocome) moseleyi
- Eudyptes pachyrhynchus
- Eudyptes robustus
- Eudyptes schlegeli
- Eudyptes sclateri
- Eudyptes chrysolophus
- Eudyptes chrysocome
- Род Eudyptula
- Eudyptula minor
- Eudyptula albosignata
- Род Megadyptes
- Megadyptes antipodes
- Род Pygoscelis
- Pygoscelis adeliae
- Pygoscelis antarctica
- Pygoscelis papua
- Род Spheniscus
- Spheniscus demersus
- Spheniscus mendiculus
- Spheniscus humboldti
- Spheniscus magellanicus
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
- Penguin.su Фотаздымкі, цікавыя факты
Галерэя [правіць]