Антон Савіцкі
Антон Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1788 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1851 |
Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач |
Навуковая сфера | анкалогія |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1812) |
Альма-матар |
|
Антон Савіцкі (1788, Мінская губерня — 1851) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі. Доктар медыцыны (1812).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1812). З 1814 г. — ваенны ўрач, з 1818 г. — урач Вількамірскага павета Віленскай губерні. Адзін з першых на Беларусі і Літве напісаў дысертацыю па даследаванні раку.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Савіцкі Антон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).