Антон Ягоравіч Гараднічы
Антон Ягоравіч Гараднічы | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1917 |
Антон Ягоравіч Гараднічы (1848?, в. Касцяневічы, Вілейскі раён — не раней 1917) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі, член «Паўночнага саюза рускіх рабочых»[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1871 працаваў на заводах Пецярбурга, дзе з 1873 вёў рэвалюцыйную прапаганду. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1874 арыштаваны. З 1876 жыў у Пецярбургу пад негалосным наглядам паліцыі[1].
У маі 1879 зноў арыштаваны і высланы на радзіму. З кастрычніка 1879 на пасяленні ў г. Мязень Архангельскай губерні. Пазней ад палітычнай дзейнасці адышоў[1].