Анічкаў мост
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ані́чкаў мост, (рус:. Ани́чков мост) — адзін з самых вядомых мастоў Санкт-Пецярбурга.
Каменны мост быў перакінуты праз Фантанку па лініі Неўскага праспекта ў 1785 годзе.
Сваёй назвай мост абавязаны падпалкоўніку-інжэнеру Міхаілу Анічкаву, батальён якога ў часы імператрыцы Ганны дыслацыраваўся за Фантанкай у так званай Анічкавай слабадзе.
Народная этымалогія, якая ўзводзіць назву да нейкай Ганны (рус:.Анна, альбо Аничка), як і націск на першы склад няправільныя.
Карэнныя пецярбуржцы, між тым, ставяць націск на другі склад: Ан`ічкаў мост.
