Апостраф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апостраф
   '   
Машынапісны апостраф 
Пунктуацыя
апостраф (’ ')
дужкі ([ ], ( ), { }, ⟨ ⟩)
двукроп'е (:)
коска (,)
працяжнік (, –, —, ―)
шматкроп'е (…, ..., . . .)
клічнік (!)
кропка (.)
дэфіс ()
дэфіс-мінус (-)
пытальнік (?)
двукоссе (“ ”, ‘ ’, « », ‹ ›)
кропка з коскай (;)
касая рыса (слэш, дроб) (/,  ⁄ )
Словараздзяляльнікі
прабел ( ) ( ) ( )
інтэрпункт (·)
Асноўная тыпаграфіка
амперсанд (&)
камерцыйнае at (@)
зорачка (астэрыск) (*)
адваротная касая рыса (\)
маркер спісу (буліт) ()
цыркумфлекс (^)
крыжык (†, ‡)
градус (°)
перавернуты клічнік (¡)
перавернуты пытальнік (¿)
актаторп (рашотка, хэш) (#)
знак нумара ()
знак дзялення (÷)
парадкавы індыкатар (º, ª)
працэнт, праміле, мільённая доля (%, ‰, )
абзац ()
рыска (′, ″, ‴)
знак параграфа (§)
тыльда (~)
падкрэсленне (_)
вертыкальная рыса (¦, |)
Інтэлектуальная ўласнасць
знак аховы аўтарскага права (©)
знак аховы сумежных правоў (®)
сімвал знака абслугоўвання ()
знак аховы сумежных правоў
для фанаграмы
()
таварны знак ()
Знакі валют
знак валюты (агульны) (¤)
знакі валют (канкрэтныя)
( ฿ ¢ $ ƒ £ ¥ )
Рэдкая тыпаграфіка
астэрызм ()
інтэрабанг ()
іранічны знак (؟)
Іншае
Дыякрытычныя знакі
Шпацыя
У іншых пісьменнасцях
Армянская пунктуацыя
Кітайская пунктуацыя

Апостраф — надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ.: don't замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (фр.: d'Arc). У беларускую графіку ўведзены ў 1920-я гг.

Правілы напісання апострафа ў беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’я́ва, аб’ядна́цца, пад’ё́мны, раз’ю́шыцца, між’я́русны, аб’і́нець, уз’ядна́нне, ад’юта́нт, ін’е́кцыя, кан’юнкту́ра;

у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;

у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.

Апостраф не пішацца:

пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. М. Булыка. Апостраф. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).