Парагвайскі гуарані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Парагвайскі гуарані — грашовая адзінка Парагвая з 1944 года. Замяніла ранейшую грашовую адзінку - парагвайскае песа у суадносінах 100 песа = 1 гуарані.

Эмітэнт - Цэнтральны банк Парагвая.

У абарачэнні знаходзяцца манеты наміналам у 1, 5, 10, 50, 100, 500 і 1000 гуарані і банкноты наміналам у 1000 (з 6 студзеня 2011 года іх выпуск спынены), 2000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000 і 100 000 гуарані.

Асноўныя колеры банкнот - карычневы, фіялетавы, аліўкавы, бежавы.

Фармальна гуарані складаецца з 100 сентыма, але ў сувязі з інфляцыяй сентыма больш не выкарыстоўваюцца. Манеты наміналам у 1, 5 і 10 гуарані з'яўляюцца рэдкімі з-за сваёй малой вартасці.