Аркестр Кадакеса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркестр Кадакеса
Краіны

Аркестр Кадакеса (ісп.: Orquestra de Cadaqués) — іспанскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Кадакесе. Быў заснаваны ў 1988 годзе як асноўны музычны калектыў музычнага фестывалю, які праводзіцца ў горадзе. З 1992 г. пад патранатам аркестра праводзіцца Міжнародны конкурс дырыжыравання Кадакескага аркестра. У 1994 г., адразу пасля перамогі на гэтым конкурсе, на чале аркестра ўстаў дырыжор Джанандрэа Назеда. Галоўным запрошаным дырыжорам аркестра з'яўляецца Нэвіл Марынер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]