Арон Барысавіч Рыськін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арон Барысавіч Рыськін
Сцяг 1-ы сакратар абкама УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці
23 мая 1937 — 12 кастрычніка 1937
Папярэднік Мацвей Хаўкін
Пераемнік Гірш Сухараў
Сцяг 1-ы сакратар Мінскага гаркама КП(б) Беларусі
студзень 1932 — май 1937
Сцяг Сакратар ЦК КП(б) Беларусі па забеспячэнні
16 лістапада 1931 — 1934
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг1-ы адказны сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі
1925 — 1926
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Іван Рыжоў

Нараджэнне 1899(1899)
м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні
Смерць 10 красавіка 1984(1984-04-10)
Мінск
Партыя УКП(б) (1916)
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Аро́н Бары́савіч Ры́ськін (1899, м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні10 красавіка 1984) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і краўца-рамесніка, яўрэй.

У 1912 — 1917 — кравец па найму ў прыватных майстэрнях, г. Юзава, Данбас.

Пасля да 1924 года займаўся партыйнай работай у Магілёўскай і Гомельскай губернях.

З 4 лютага да 14 мая 1925 года — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).

У 1925 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Віцебскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

У 19281929 гадах — адказны інструктар Паўночна-Каўказскага краявога камітэта УКП(б).

З 1929 года займаў пасаду сакратара Партыйнай калегіі Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.

16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па забеспячэнні.

Займаў пасаду 1-на сакратара Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б са студзеня 1932 да мая 1937 года.

У перыяд з 23 мая 1937 да 12 лістапада 1937 года займаў пасаду першага сакратара абкама УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці ў горадзе Бірабіджан. Пастановай пленума Абласнога камітэта УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці быў зняты з пасады і выключаны з партыі, працаваў краўцом на Бірабіджанскай швейнай фабрыцы.

15 сакавіка 1938 года арыштаваны, толькі праз тры гады пасля арышту, 1 лютага 1941, пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР быў асуджаны на 8 гадоў папраўчых прац. Тэрмін адбываў у адным з ППЛ у Комі АССР.

3 снежня 1950 года пастановай Асобай нарады пры МГБ СССР яго па тым жа абвінавачванні накіравалі ў ссылку на пасяленне ў Краснаярскі край.

У лістападзе 1954 года вызвалены з высылкі і вярнуўся ў Мінск.

Рэабілітаваны 2 сакавіка 1955 года. Пасля быў узноўлены у партыі, нядоўга ўзначальваў атэлье у Мінску.

З 1957 года пенсіянер саюзнага значэння.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1932—1937).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]