Арсенал

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
іншыя значэнні Арсенал, значэнні »»
Стары арсенал на Дольнім замку ў Вільні

Арсенал (франц. arsenal; італ. arsenale ад араб. дар ар-сінаа - майстэрня) або цэйхгауз - будынак для захавання зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку, часткова для вырабу і рамонту.

На Беларусі ўзводзіліся арсеналы ў буйных замках і гарадах. Звычайна былі мураваныя, што было звязана з захаваннем лёгка запальваючыхся рэчываў, але таксама будаваліся і драўляныя. Як правіла арсеналы былі аднапавярховымі. Унутры падзяляліся на памяшканні для захавання ручной вагняпальнай зброі, гарматаў і рознага кшталту вайсковага рыштунку і боепрыпасаў.


Літ.:

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5