Артэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артэк
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі summer camp facility[d] і установа[d]
Заснаванне
Дата заснавання 16 чэрвеня 1925
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
jubilee badge for the 50th anniversary of the USSR
artek.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артэк — міжнародны дзіцячы цэнтр. Размешчаны на паўднёвым беразе Крыма ў пасёлку Гурзуф. У савецкі час — самы знакаміты піянерскі лагер СССР і візітная картка піянерскай арганізацыі краіны.

«Лагер-санаторый у Артэку» (першапачатковая назва дзіцячага цэнтра) створаны ў 1925 годзе па ініцыятыве старшыні Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа, ураджэнца Гродна Зіновія Пятровіча Салаўёва. Першым яго кіраўніком стаў доктар Фёдар Фёдаравіч Шышмароў. Першая змена «Артэка» адкрылася 16 чэрвеня 1925 года. Паступова «Артэк» з невялікага летняга намётавага лагера вырас ў адзін з самых буйных у свеце комплексаў дзіцячага адпачынку.

Ганаровымі гасцямі «Артэка» ў розныя гады былі Жан-Бедэль Бакаса, Леанід Брэжнеў, Юрый Гагарын, Індзіра Гандзі, Урха Кеканен, Мікіта Хрушчоў, Джавахарлал Неру, Ота Шміт, Лідзія Скоблікава, Пальміра Тальяці, Хо Шы Мін, Бенджамін Спок, Міхаіл Таль, Валянціна Церашкова, Леў Яшын. У ліпені 1983 года «Артэк» наведала амерыканская дзяўчынка Саманта Сміт.

Падобныя, хоць і менш знакамітыя, піянерскія лагеры былі і ў іншых рэспубліках СССР. Другое месца па прэстыжнасці займаў Усерасійскі піянерскі лагер «Арляня» (Краснадарскі край, РСФСР). Далей ішлі рэспубліканскія лагеры адпачынку «Зубраня» (Мінская вобласць, БССР), «Акіян» (Прыморскі край, РСФСР) і «Маладая гвардыя» (Адэская вобласць, УССР).

Філатэлія і нумізматыка[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]