Паштовая марка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Паштовая марка — спецыяльны знак, які вырабляецца і прадаецца нацыянальнымі (і іншымі) паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам (наміналам). Служыць для палягчэння збораў за перасылку прадметаў (адпраўленняў), якія ажыццяўляюцца поштай. Франкіраванне гэтым знакам, г.зн. маркіраванне адпраўлення (налепка на яго маркі), сведчыць аб факце аплаты паслуг паштовага ведамства (перш за ўсё — перасылкі і дастаўкі карэспандэнцыі: лістоў, паштовак і г.д.).
Першую ў свеце паштовую марку выдаў урад Вялікабрытаніі ў 1840. На Беларусі маркі з’явіліся ў 1857 годзе — як часткі Расійскай Імперыі.
Калекцыяніраваннем паштовых марак займаюцца філатэлісты.
Гл. таксама [правіць]
- Агульныя артыкулы
- Легендарныя маркі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паштовая марка
