Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання
Дата заснавання 1932
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца 2-я Шклоўская, д. 2
ogkp.by

Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Орша. Каледж з’яўляецца шматпрофільнай навучальнай установай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ўстановы адукацыі пачынаецца з 1932 года, калі пры Аршанскім мясакансервавым камбінаце ствараецца школа фабрычна-завадскога вучнёўства. У час Вялікай Айчыннай вайны школа не функцыянавала.

Пасля вайны з 1 студзеня 1948 года школа фабрычна-завадскога вучнёўства зноў пачынае сваю працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для мясной прамысловасці.

У 1973 годзе вучылішча пераходзіць у новы архітэктурны комплекс, які ўключае навучальны корпус і студэнцкі інтэрнат[1].

Былыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа фабрычна-завадскога вучнёўства
  • Аршанскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1961)
  • Аршанскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1985)
  • Аршанскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці № 39 (1989)
  • Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэйперапрацоўчай прамысловасці № 39
  • Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Войтеховская, С. Будущее за колледжем / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2007. — 7 чэрв. — С. 13
  • Маршалович, Л. Главное — качество воспитания молодежи / Л. Маршалович // Аршанская газета. — 2017. — 10 чэрв. — С. 3.
  • Петрович, В. В. Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много / В. В. Петрович // Телеком-экспресс (Орша). — 2017. — 11 янв. — С. 23.
  • Тихонова, А. В нашем доме сегодня праздник / А. Тихонова // Аршанская газета. — 2002. — 18 крас. — С. 2.
  • Тихонова, А. О тех, кто нас кормит / А. Тихонова // Віцебскі рабочы. — 2002. — 18 крас. — С. 2.