Аршанскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Орша |
| Вялікі горад | Барань |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 69,05 %, руская 29,47 % Размаўляюць дома: беларуская 37,18 %, руская 59,45 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
31 009 чал.[1] (6-е месца) |
| Шчыльнасць | 18,72 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 92,01 %, рускія — 5,99 %, іншыя — 2,0 %[1] |
| Плошча | 1 667,73[2] км² (14-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Сярэдняя вышыня - Самая нізкая кропка |
237,5 м 180—220 м 146 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
Аршанскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Орша. Утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Змест |
[правіць] Гісторыя
[правіць] Геаграфія
Аршанскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Размешчаны ў межах Аршанскага ўзвышша і Аршанска-Магілёўскай раўніны, паўночную частку займае Лучоская нізіна. Пераважаюць вышыні ў 180—220 метраў. Найвышэйшая кропка (237,5 м) знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Стайкі.
Асноўныя рэкі: Дняпро, Аршыца, Адроў, Крапівенка, Лешча, Выдрыца, Скуп'я. Гушчыня рачной сеткі (без уліку штучных каналаў) складае 0,49 км/км².
Буйнейшыя азёры: Вялікае Арэхаўскае, Дзевінскае, Перавалачна, Кузьміно, Карэсіна.
На тэрыторыі раёна пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы, трапляюцца асінавыя, бярозавыя і альховыя (пад лесам каля 23 %). Плошча балот складае 42 тыс. га. Глебы дзярнова-падзолістыя (у тым ліку, забалочаныя), дзярновыя, тарфяна-балотныя і поймавыя. Паводле механічнага складу асноўную частку глебаў складаюць суглінкі (84,9 %).
Карысныя выкапні: торф, даламіт, будаўнічы пясок, легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіравы матэрыял.
[правіць] Гаспадарка
У 1865—1914 у маёнтку Барысценева Высоцкай воласці працаваў Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод.
[правіць] Некаторыя населеныя пункты
- Горад Барань
- Гарадскі пасёлак Арэхаўск
- Гарадскі пасёлак Копысь
- Вёска Барадуліна
- Вёска Брылі
- Вёска Сцяпкова
- Вёска Згарда
- Вёска Ларынаўка
- Вёска Высокае
- Вёска Арашкі
- Вёска Брухава
- Вёска Верацея
- Вёска Карабішчы
- Вёска Клюкаўка
- Вёска Краснабель
- Вёска Люціны
- Вёска Рагозіна
- Вёска Халмы
- Вёска Тумінічы
- Вёска Хадулы
- Вёска Бранцава
- Вёска Зубава
- Вёска Марозава
[правіць] Выдатныя мясціны
[правіць] Вядомыя асобы
- Сяргей Фёдаравіч Рубанаў
- С. С. Пустэльнікаў (1921—1945) — Герой Савецкага Саюза
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
[правіць] Літаратура
- Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2000.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мінск: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32, 38, 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Аршанскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Орша (абласное падпарадкаванне), Барань | |
| Гарадскія пасёлкі | Арэхаўск, Копысь | |
| Сельсаветы | Андрэеўшчынскі с/с • Арэхаўскі с/с • Барздоўскі с/с • Вусценскі с/с • Высокаўскі с/с • Забалацкі с/с • Задроўеўскі с/с • Зубаўскі с/с • Зубрэвіцкі с/с • Клюкаўскі с/с • Крапівенскі с/с • Межаўскі с/с • Панізоўскі с/с • Пішчалаўскі с/с • Смалянскі с/с • Якаўлевіцкі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||